Вэрхавынская пасялковая грамада

Вэрхавынская пасялковая грамада (укр.: Верхови́нська се́лищна грома́да) — тэрытарыяльная грамада ва Украіне, у Вэрхавынскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Вэрхавына. Па тэрыторыі грамады працякаюць рэкі Чорны Чарамош, Бела Рычка, Чорна Рычка і Дзідушкава. Да грамады адносіцца хутар Вэлыцы Прысліп — самы высокі населены пункт Украіны.[2]

Вэрхавынская пасялковая грамада
укр.: Верховинська селищна громада
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 чэрвеня 2020
Насельніцтва
  • 19 911 чал. (2020)[1]
Плошча
  • 424,2 км²[1]
Афіцыйны сайт (укр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утворана 12 чэрвеня 2020 года шляхам аб’яднання Вэрхавынскага пасялковага, Букавэцкага, Вэрхнеясэніўскага, Голаўскага, Замагірскага, Ільціўскага, Красныкаўскага, Краснаільскага, Крывапільскага, Крыварыўнянскага і Пэрэхрэснэнскага сельсаветаў Вэрхавынскага раёна.

Населеныя пункты правіць

У склад грамады ўваходзяць 1 пасёлак гарадскога тыпу (Вэрхавына) і 19 вёсак:

  • Букавэць
  • Бэрэжныця
  • Валова
  • Віпчэ
  • Выгада
  • Вэлыкы Хадак
  • Вэрхні Ясэніў
  • Голавы
  • Замагора
  • Ільці
  • Краснаілля
  • Краснык
  • Крывапілля
  • Крыварыўня
  • Пэрэхрэснэ
  • Рыўня
  • Стаішчэ
  • Чорна рычка
  • Чэрэціў

Заўвагі правіць