Вэсткот-Хорт, ужываецца таксама назоў Грэчаскі Новы Запавет Вэсткота і Хорта, або Новы Запавет у грэчаскім арыгінале (англ.: The New Testament in the Original Greek — версія тэксту Новага Запавету на арыгінальным дыялекце кайнэ старажытнагрэчаскай мовы, апублікаваная ў 1881 годзе двума прафесарамі Кембрыджа Брукам Фосам Вэсткотам[en] (1825—1901) і Фэнтанам Джонам Энтані Хортам (1828—1892). Кніга была надрукавана ў Нью-Ёрку. Рэдактары супольна працавалі над выданнем тэксту на працягу 28 гадоў. У навуковых выданнях выкарыстоўваецца для тэксту Вэсткота і Хорта скарот — «WH».

Тытульны ліст кнігі «Грэчаскі Новы Запавет Вэсткота і Хорта» першага Нью-Ёркскага выдання 1881 года

Выданне кнігі з’яўляецца плёнам тэксталагічнага даследавання двух навукоўцаў. Крыніцамі для выдання кнігі былі найбольш старажытныя захаваныя рукапісы-манускрыпты на кайнэ IVV стагоддзя: Ватыканскі кодэкс, Сінайскі кодэкс, Кодэкс Безы, Александрыйскі кодэкс, Яфрэмаў кодэкс. Апроч тэкстаў на старажытнагрэчаскай навукоўцы скарысталі для сваёй працы захаваныя і наяўныя ў іх дырэктыве тэксты-рукапісы на старажытналацінскай і старажытнасірыйскай. Асноўнымі з пяці старажытнагрэцкіх тэкстаў былі Сінайскі і Ватыканскі кодэксы. Калі якое-небудзь месца ў тэксце Ватыканскага і Сінайскага кодэксаў адрозніваліся ад астатніх, то абіраўся тэкст Ватыканскага і Сінайскага кодэксаў. Калі розначытанні былі паміж Ватыканскім і Сінайскім кодэксамі, то абіраўся тэкст Ватыканскага кодэкса. Часам тэкст Кодэкса Безы адпавядаў тэкстам старажытналацінскім і старажытнасірыйскім і быў карацей чым той жа самы тэкст у Ватыканскім кодэксе, у гэтым выпадку навуковы друкавалі тэкст Кодэкса Безы. Тэкст Вэсткота і Хорта з’яўляецца адной са спроб рэканструкцыі тэксту Новага Запавету. Апроч тэксту Вэсткота і Хорта былі і іншыя спробы рэканструкцыі арыгінальнага тэксту Новага Запавету, напрыклад, «Новы Запавет на грэчаскай мове Нэстле-Аланда» (англ.: «Novum Testamentum Graece Nestle — Aland») і іншыя. Новы Запавет Вэсткота і Хорта вытрымаў некалькі выданняў.

Выданні «The New Testament in the Original Greek» правіць

Крыніцы правіць

Литература правіць

  • Epp, Eldon J.; Fee, Gordon D. (1993). Studies in the Theory and Method of New Testament Textual Criticism. Studies and documents. Vol. 45. Wm. B. Eerdmans Publishing. p. 22. ISBN 9780802827739. Праверана 2014-07-02. The Westcott-Hort text (WH) of 1881 [...] resulted from a skilful plan of attack and a sophisticated strategy for undermining the validitity of the TR [textus receptus].
  • Aland, Kurt and Barbara. The Text of the New Testament, Wm. B. Eerdmans, 1995, p. 33
  • The New Testament in the original Greek Published 1896 by Macmillan