Вяль
Вяль — у беларускай міфалогіі адзін з цмокаў. Паданне аб ім запісана Ірынай Дубянецкай у в. Валэйкішкі (Астравецкі раён).
Вяль жыў каля валуна бліз вёскі Валэйкішкі, бавіўся з ім, перакідваў і не даваў людзям прайсці, а таксама краў у іх скаціну. Аднойчы разумны вясковец закалоў барана, злупіў з яго скуру, заліў у яе «смалу і серку» і паставіў каля камня. Цмок убачыў «барана» і адразу з’еў. Гарачая смала заліла яму глотку, і ён адразу памёр. Перад смерцю Вяль зароў так громка, што яго пачуў цмок Крок, што жыў пад Кракавам, і сам адразу памёр са страху.
Паралелі ў іншых легендах
правіцьІмя Вяль адсылае да імёнаў балцкіх багоў-апекуноў памерлых і падзем’я: Vels у латышоў, Velinas у літоўцаў, а таксама Вялеса, імя якога генетычна да іх узыходзіць. У гэтых тэонімах — корань Vel-, які на старажытным індаеўрапейскім моўным гарызонце звязаны са светам памерлых і яго ўладаром.
Сувязь персанажаў «змяёвай прыроды» з камянямі пацвярджаюць і паданні пра Змея, які лятаў над Лукомскім возерам і перакідаўся ў чалавека, а тады ў навальніцу быў забіты перуновай маланкай і пахаваны ў кургане.
У Польшчы захавалася легенда пра Вавельскага цмока, які жыў у прыгорку пад Кракавам і быў знішчаны гэтакім жа чынам, як і Вяль (дарэчы, у паданні пра Вяля згадваецца нейкі цмок Крок, што як раз жыў пад Кракавам). Цікава, што імя Крак (падобнае на Крок) у польскай легендзе (у версіі, якую запісаў Ян Длугаш) носіць старажытны князь, які распраўляецца з цмокам. У паданні пра князя Радара фігурыруе змей Крыгавей, які ўжо служыць польскаму каралю Ляху і жыве ў Польшчы, унутры прыгорка.
Спасылкі
правіць- Ірына Дубянецкая. Дзе шукаць беларускага цмока?(недаступная спасылка)
- «Вужыныя і змеевы камяні» на сайце «Родныя вобразы»(недаступная спасылка)