Радар (міфалогія)

Радар — у беларускай міфалогіі легендарны князь, якому прыпісвалі пабудову Камянецкай (Белай) вежы і ўзнікненне ракі Заходні Буг. Спачатку быў кавалём, потым абраны князем. У польскага караля Ляха быў змей Крыгавей, які панадзіўся знішчаць людзей і жывёлу князя Радара. Тады Радар пабудаваў Белую Вежу і прапанаваў змею пралізнуць тры дзверы, каб з'есці самого князя. Крыгавей пралізаў, але Радар схапіў яго кляўчамі за язык, запрог у саху і праараў на ім мяжу да самай ракі. Мяжа напоўнілася вадою, ад якой і ўзнікла рака Буг. А змей Крыгавей вярнуўся ў Польшчу, у свой прыгорак і так сканаў. Паданне ўключае старажытныя міфалагічныя матывы каваля, які перамагае змея і арэ на ім мяжу. Аналагічная легенда звязана з Зміевымі валамі на поўдзень ад Кіева.

Літаратура правіць

  • Легенды і паданні /Склад М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі. Мн., 1983. с 82—83