Вялікабаярскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Вялікабая́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Баяры.

Вялікабаярскі сельсавет
Краіна  СССР
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Баяры
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 23 ліпеня 1965

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 23 ліпеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчучынскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.