Вялікае Герцагства Гесэн
Вялі́кае Ге́рцагства Ге́сэн (ням.: Großherzogtum Hessen), часта таксама Гесэн-Дармштат — адна з нямецкіх дзяржаў, якая існавала ў 1806—1918 гадах. Ландграфства Гесэн-Дармштат на чале з Гесэнскай дынастыяй было ператворана ў вялікае герцагства пасля роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1806 годзе.
Гістарычная дзяржава | |||||
Вялікае Герцагства Гесэн і на Рэйне | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Großherzogtum Hessen und bei Rhein | |||||
|
|||||
|
|||||
1806 — 1918
|
|||||
Сталіца | Дармштат | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Плошча | 7 688,3 км² | ||||
Насельніцтва | 1 282 051 чал. (1910) | ||||
Форма кіравання | дуалістычная манархія | ||||
Дынастыя | Гесэн-Дармштацкая лінія | ||||
Вялікі герцаг | |||||
• 1806—1830 | Людвіг I | ||||
• 1830—1848 | Людвіг II | ||||
• 1848—1877 | Людвіг III | ||||
• 1877—1892 | Людвіг IV | ||||
• 1892—1918 | Эрнст Людвіг | ||||
Гісторыя | |||||
• 13 жніўня 1806 | Вялікае герцагства | ||||
• 1815 | Венскі кангрэс | ||||
• 1867 | Паўночнагерманскі саюз | ||||
• 1871 | Германская імперыя | ||||
• 9 лістапада 1918 | Лістападаўская рэвалюцыя | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗ прычыны членства Гесэна ў Рэйнскім саюзе, герцагства, нягледзячы на далучэнне ў 1813 годзе да антынапалеонаўскай кааліцыі, па рашэнні Венскага кангрэса, страчвала тэрыторыі, атрыманыя ў 1803 годзе ад Напалеона. У кампенсацыю за страчанае герцагства Вестфалія, якое адышло да Прусіі, Гесэн атрымліваў землі на заходнім беразе Рэйна (Райнгесэн), уключаючы стратэгічна важную крэпасць Майнц. Герцагства таксама страціла Амарбах, які адышоў да Баварыі.
У 1816 годзе дзяржава была перайменавана ў Вялікае Герцагства Гесэн і на Рэйне (ням.: Großherzogtum Hessen und bei Rhein).
У 1820 годзе герцаг дараваў канстытуцыю, якая аднак у хуткім часе была зменена.
У 1866 годзе Гесэн-Дармштат быў вымушаны саступіць Прусіі Гесэн-Гомбург, значную частку акругі Гісен, атрымаўшы ў кампенсацыю некаторую частку з былых гесэн-касельскіх і насаўскіх зямель. Акрамя таго, Гесэн-Дармштат быў вымушаны заплаціць Прусіі 3 мільёны гульдэнаў. У 1867 годзе паўночная частка вялікага герцагства (Обергесэн) стала часткай Паўночнагерманскага саюза, у той час як паўднёвы Гесэн у канфедэрацыю не ўвайшоў.
Пасля розных спрэчак і ваенных дзеянняў, Гесэн-Дармштат быў вымушаны саступіць патрабаванням Прусіі. Ён удзельнічаў у франка-прускай вайне ў 1870 годзе. А ў 1871 годзе Гесэн-Дармштат увайшоў у склад адзінай Германскай імперыі.
Апошні вялікі герцаг Гесэнскі, Эрнст-Людвіг (брат расійскай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны), быў скінуты Лістападаўскай рэвалюцыяй у 1918 годзе, а былое герцагства было ператворана ў Народную Дзяржаву Гесэн.
У 1949 годзе большая частка Гесэна разам з былой прускай правінцыяй Гесэн-Насау і раёнам Вальдэк Рэйнскай правінцыі ўвайшлі ў склад федэральнай зямлі Гесэн. Рэйнскі Гесэн — у склад зямлі Рэйнланд-Пфальц.
Дзяржаўны лад
правіцьГлава дзяржавы — Вялікі Герцаг. Заканадаўчы орган — Гесэнскія земскія штаты (Hessische Landstände), складаліся з Першай палаты (Erste Kammer), якая складалася з тытулаванага дваранства, і Другой палаты (Zweite Kammer), якая выбіралася выбаршчыкамі на аснове маёмаснага цэнзу тэрмінам на 5 гадоў. Выканаўчы орган - Гесэнскае агульнае міністэрства (Hessische Gesamtministerium), прызначалася Вялікім Герцагам і несла перад ім адказнасць.
Адміністрацыйны падзел
правіцьВялікае герцагства Гесэн складалася з трох правінцый:
- Штаркенбург (Дармштат) — на правым беразе Рэйна.
- Райнгесэн (Майнц) — на левым беразе Рэйна; далучаны па рашэнні Венскага кангрэса.
- Обергесэн (Гісен) — паўночней Майна; аддзяляўся ад Штаркенбурга Франкфуртам-на-Майне, анексаваным Прусіяй у 1866 годзе.
Правінцыі былі падзелены на гарадскія (stadt-) і сельскія раёны (landgericht), сельскія раёны — на гарадскія (stadt-) і сельскія абшчыны (landgemeinde).
Прадстаўнічыя органы правінцый — правінцыйныя ландтагі (proviziallandtag), выканаўчыя — правінцыйныя камітэты (provinzialausschu?), на чале з правінцыйным дырэктарам (provizialdirektor).
Прававая сістэма
правіцьВышэйшая судовая інстанцыя — Вышэйшы апеляцыйны суд (Oberappellationsgericht Darmstadt), суды апеляцыйнай інстанцыі — надворныя суды (hofgericht) (у Райнгесэне — раённыя суды (kreisgericht)), суды першай інстанцыі — гарадскія суды (stadtgericht) і раённыя суды (landgericht), ніжэйшае звяно судовай сістэмы — участковыя суды (amtsgericht) (раней — амты (amt)). C 1878 года - Вышэйшы зямельны суд Дармштата (Oberlandesgericht Darmstadt), Зямельны суд Дармштата (Landgericht Darmstadt), Зямельны суд Гісена (Landgericht Gießen), Зямельны суд Майнца (Landgericht Mainz)
Сілавыя структуры
правіць- Гесэнская армія
- 1-ы пяхотны полк
- 2-і пяхотны полк
- 3-і пяхотны полк
- 4-ы пяхотны полк
- 1-ы пяхотны полк ландвера
- 2-і пяхотны полк ландвера
- 3-і пяхотны полк ландвера
- 4-ы пяхотны полк ландвера
- 1-ы драгунскі полк
- 2-і драгунскі полк
- Гесэнскі вялікагерцагскі ландвер:
- 1-ы Батальён ландвера Дармштата (Landwehr-Bataillon 1. Darmstadt) (115-ы (1-ы гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера) (раёны Дармштат і Офенбах)
- Батальён ландвера Фрыдберга (Landwehr-Bataillon Friedberg) (115-ы (1-ы гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера) (раёны Фрыдберг, Бюдзінген і Фільбель)
- Батальён ландвера Гісена (Landwehr-Bataillon Gießen) (116-ы (2-і гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера) (раёны Гісен, Грунберг, Альсфельд, Лаўтэрбах, Шотэн і Ніда)
- 2-і Батальён ландвера Дармштата (Landwehr-Bataillon 2. Darmstadt) (раёны Дыбург, Бенсгайм і Грос-Герау) (117-ы (3-і Гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Эрбаха (Landwehr-Bataillon Erbach i.O.) (раёны Нойштат, Эрбах, Ліндэнфельс, Гепенгайм і Вімпен) (117-ы (3-і Гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Майнца (Landwehr-Bataillon Mainz) (раёны Майнц і Бінген) (118-ы (4-ы гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Вормса (Landwehr-Bataillon Worms) (раёны Вормс, Опенгайм і Альцай) (118-ы (4-ы гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера)
- Гесэнская паліцыя
Літаратура
правіць- Гессен // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Гесэнскі закон аб судаўладкаванні Архівавана 2 красавіка 2015.