Вялікае (возера, Мазырскі раён)

Вялі́кае — возера ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 2,7 км у напрамку на ўсход ад ускраіны горада Мазыр.

Вялікае
Морфаметрыя
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,24 км²
Даўжыня берагавой лініі каля 4,4 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Вялікае (Беларусь)
Вялікае
Вялікае
Вялікае (Гомельская вобласць)
Вялікае
Вялікае
Map

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі каля 4,4 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі пераважна нізкія і забалочаныя. Праз сетку меліярацыйных каналаў Вялікае злучаецца з возерам Захарышча і рэкамі Дымарка і Закованка.

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 136. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря: карта 1:50 000 / Редактор С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз.

Спасылкі правіць