Янаўшчынскі сельсавет
Я́наўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Янаўшчына.
Янаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Крупскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Янаўшчына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 354 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі) сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Хальнявічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Слабадскога сельсавета (3 населеныя пункты: Лісічына, Малы Каменец і Слабада) і частка скасаванага Дубоўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Каменец, Дакучына, Дуброўка, Старожышча і Худава)[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 28 ліпеня 1966 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Каменец, Дакучына, Дуброўка, Старожышча і Худава), у склад Халопеніцкага сельсавета — вёска Слабада[2]. Да 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Янаўшчына. 14 верасня 1972 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Высокае, Калодніца, Малінаўка і Малыя Хальнявічы)[3]. 1 кастрычніка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Янаўшчынскі[4]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Халопеніцкага сельсавета[5].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 354 чалавекі[6], з іх 94,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Барсукі, Вялікія Хальнявічы, Глінаўка, Дудары, Клішына, Лісічына, Малы Каменец, Мялешкавічы, Падбярэззе, Пасёмкавічы, Янаўшчына і пасёлак Хальнявічы.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 452 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.