Халопеніцкі сельсавет
Хало́пеніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Халопенічы.
Халопеніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Крупскі раён |
Уключае | 37 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Халопенічы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 30 кастрычніка 2009 |
Дата скасавання | 22 красавіка 1991 |
Насельніцтва (2019) | 2 737 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1796 |
Паштовыя індэксы | 222024 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Халопенічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Халопенічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узнацкага сельсавета[1], 26 жніўня 1959 года — частка скасаванага Слабадскога сельсавета (9 населеных пунктаў: Баркі, Валоба, Грыцкавічы, Дудзінка, Краснаўка, Мхерына, Падалец, Струга і Шамкі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 5 мая 1962 года ў склад Ігрушкаўскага сельсавета пералічаны 8 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Батуры, Ваўкавыск, Гута, Кругліца, Пярэсіка, Старая Пярэсіка і Узнацк)[3]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Вялікахальнявіцкага сельсавета перададзена вёска Слабада[4]. 22 красавіка 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Халопеніцкага пассавета[5].
30 кастрычніка 2009 года Халопеніцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Янаўшчынскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Барсукі, Вялікія Хальнявічы, Глінаўка, Дудары, Клішына, Лісічына, Малы Каменец, Мялешкавічы, Падбярэззе, Пасёмкавічы, Янаўшчына і пасёлак Хальнявічы)[6]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Зораслі[7].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты, без Халопенічаў) — 1391 чалавек[8], з іх 97,6 % — беларусы, 1,9 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 2737 чалавек[10].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Халопеніцкі сельсавет (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области Архівавана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.