Вялікая Курніца

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Вялі́кая Курні́ца[1] (трансліт.: Vialikaja Kurnica, руск.: Великая Курница) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Вёска
Вялікая Курніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
152 м
Насельніцтва
  • 285 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850011
Вялікая Курніца на карце Беларусі ±
Вялікая Курніца (Беларусь)
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца (Брэсцкая вобласць)
Вялікая Курніца

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя правіць

У пісьмовых крыніцах XVII стагоддзя вёска ўпамінаецца ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1698 года ўладанне Чартарыйскіх.

У XVIII стагоддзі згадваецца ў сувязі з вызначэннем межаў з суседнімі сёламі.

У XIX стагоддзі маёнтак — дзяржаўная ўласнасць у Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі Вялікая і Малая Курніца, Чарнакі. У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 18 вяскоўцаў загінулі, 6 прапалі без вестак.

Насельніцтва правіць

  • 286 сялянскіх душ (1858)
  • 86 двароў, 497 жыхароў (1897)
  • 592 жыхары (1905)
  • 52 двары, 272 жыхары (1921)
  • 363 жыхары (1959)
  • 248 жыхароў (1970)
  • 79 гаспадарак, 202 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць