Вялікі Маскварэцкі мост
Вялікі Маскварэ́цкі мост (руск.: Большой Москворецкий мост) — адзін з мастоў праз Маскву-раку. Размешчаны побач са Спаскімі варотамі Крамля, злучае Васільеўскі Спуск, вуліцу Варварку з вуліцай Вялікай Ардынкай. Працяг моста — Малы Маскварэцкі мост праз Водаадводны канал. Даўжыня з падыходамі — 554 м, шырыня — 40 м. Трохпралётны, маналітна-жалезабетонны.
Вялікі Маскварэцкі мост | |
---|---|
| |
Каардынаты: 55°44′57″ пн. ш. 37°37′28″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | Масква-рака |
Месца размяшчэння | Масква |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | арачны |
Матэрыял | бетон |
Колькасць пралётаў | 3 |
Агульная даўжыня | 554 м |
Шырыня моста | 40 м |
Эксплуатацыя | |
Канструктар, архітэктар | Аляксей Віктаравіч Шчусеў |
Адкрыццё | 1938 |
![]() |
История
правіцьПабудаваны на месцы адной з найстарэйшых перапраў у горадзе. З 1498 года існаваў наплаўны мост на шляху ад Цвярской да Серпухаўскай дарогі. У 1789 годзе пабудаваны драўляны палевы мост. У 1829 годзе збудаваны каменныя быкі трох драўляных пралётаў па 28 м. У 1870 годзе мост згарэў, у 1872 годзе пастаўлены металічныя пралёты. Назва дадзена па Маскварэцкай вуліцы.
Сучасны мост пабудаваны ў 1938 годзе (інжынер У. С. Кірылаў, архітэктары А. В. Шчусеў і П. М. Сардар’ян[1]).
На гэтым мосце 28 мая 1987 года на лёгкім аднаматорным самалёце прызямліўся заходнегерманскі спартсмен-пілот Маціяс Руст.
27 лютага 2015 года на гэтым мосце быў застрэлены палітык Барыс Нямцоў[2].
Зноскі
- ↑ Калега А. В. Шчусева — Патвакан Маркаравіч Сардар’ян, гл.: Правда: газета. — № 273. — 3 октября 1937; а таксама ў кн.: История Москвы. Т. 6 // Ин-т истории (АН СССР). — М.: Изд-во АН СССР, 1959. — С. 110.
- ↑ Людзі працягваюць несці кветкі і свечкі да месца забойства Нямцова ў Маскве // ТАСС, 28 лютага 2015
Літаратура
правіць- Носарев В. А., Скрябина Т. А. Мосты Москвы. — М.: Вече, 2004. — С. 94-101. — ISBN 5-9533-0183-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі Маскварэцкі мост