Вярхоўны архіепіскап
(Пасля перасылкі з Вярхоўны архібіскуп)
Вярхоўны архіепіскап (лац.: archiepiscopus maior) — мітрапаліт, які ўзначальвае ўсходнюю каталіцкую царкву са статусам вярхоўнага архіепіскапства. Вярхоўны архіепіскап, хоць ён рангам і ніжэй за патрыярха Усходнекаталіцкай царквы, ва ўсіх адносінах роўны з ім у правах. выбраны сваёй Царквой вярхоўны архіепіскап зацвярджаецца Папам Рымскім. Калі Папа Рымскі не зацвярджае кандыдатуру вярхоўнага архіепіскапа, праводзяцца новыя выбары.
Вярхоўныя архіепіскапы з'яўляюцца членамі Кангрэгацыі па справах усходніх цэркваў.
Станам на 2012 год існавалі чатыры ўсходнекаталіцкія цэрквы са статусам вярхоўнага архіепіскапства, якія ўзначальвалі наступныя іерархі:
- Святаслаў Шаўчук — вярхоўны архіепіскап Кіеўскі і Галіцкі, глава Украінскай грэкакаталіцкай царквы. Абраны ў 2011 годзе.
- кардынал Георг Аленчэры — вярхоўны архіепіскап Эрнакулам-Ангамалі, глава Сіра-малабарскай царквы. Абраны ў 2011 годзе.
- кардынал Баселіяс Клееміс Татункал — вярхоўны архіепіскап Трывандрама (Тыруванантапурама), глава Сіра-маланкарскай царквы. Абраны ў 2007 годзе.
- кардынал Лучыян Мурэшан — вярхоўны архіепіскап Фэгэраш-Альба Юлія, глава Румынскай каталіцкай царквы. Абраны ў 2005 годзе.