Вясельны торт
Вясельны торт — адна з вясельных традыцый, найважнейшы элемент урачыстага меню. Звычайна торт пякуць ў некалькі паверхаў, пакрываюць цукровай глазурай, памаднай масай або марцыпанамі. Часта вясельны торт завяршаюць фігуркамі маладых.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Cakeinwhitesatin-1.jpg/220px-Cakeinwhitesatin-1.jpg)
Па традыцыі маладыя разам разразаюць вясельны торт — чыя рука знаходзіцца вышэй, вызначаецца, хто будзе галоўным у новай сям'і. Першы кавалак вясельнага торта, як правіла, прадаецца на аўкцыёне. Дадзеная традыцыя сімвалізуе салодкае жыццё маладых. І з гэтай хвіліны прынята больш не крычаць «горка», усё горкае застаецца ў мінулым.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |