Вячаслаў Дзмітрыевіч Зудаў

Вячаслаў Дзмітрыевіч Зудаў (нар.8 студзеня 1942, г. Бор, Горкаўская вобласць) — лётчык-касманаўт СССР.

Вячаслаў Дзмітрыевіч Зудаў
руск.: Вячеслав Зудов
Паштовая марка СССР (1976): прысвечаная палёту касмічнага карабля «Саюз-23». В. Д. Зудаў, В. І. Раждзественскі
Паштовая марка СССР (1976): прысвечаная палёту касмічнага карабля «Саюз-23». В. Д. Зудаў, В. І. Раждзественскі
Краіна:  СССР
Спецыяльнасць: камандзір карабля
Воінскае званне: палкоўнік
Экспедыцыі: Саюз-23
Дата нараджэння: 8 студзеня 1942(1942-01-08) (82 гады)
Месца нараджэння: Бор, Горкаўская вобласць, РСФСР, СССР
Узнагароды:
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1976
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За заслугі ў асваенні космасу» — 2011

Біяграфія правіць

У 1965 годзе залічаны ў атрад савецкіх касманаўтаў. Прайшоў поўны курс касмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі да палётаў на касмічных караблях тыпу "Саюз". У 1970-я гады праходзіў падрыхтоўку да палётаў на ваеннай арбітальнай станцыі тыпу "Алмаз". У ліпені і жніўні 1974 года ўваходзіць у экіпажы падтрымкі пры палётах касмічных караблёў "Саюз-14" і "Саюз-15".

З 14 па 16 кастрычнік 1976 года разам з Валерыем Раждзественскім здзейсніў палёт у космас у якасці камандзіра касмічнага карабля "Саюз-23".

Узнагароды правіць

  • Герой Савецкага Саюза (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1976 г.).
  • Ордэн Леніна.
  • Медаль "Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."
  • Медаль "50 гадоў Узброеных Сіл СССР"
  • Медаль "У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна"
  • Медаль "60 гадоў Узброеных Сіл СССР"
  • Медаль "70 гадоў Узброеных Сіл СССР"
  • Медаль "За заслугі ў засваенні космасу" (12 красавіка 2011 года) - за вялікія заслугі ў галіне даследавання, асваення і выкарыстання касмічнай прасторы, шматгадовую добрасумленную працу, актыўную грамадскую дзейнасць
  • Ганаровы дыплом імя В. М. Камарова.
  • Ганаровы грамадзянін Гагарынскага раёна (Смаленская вобл.), гарадоў Бор, Электрасталь, Калуга (Расія), Аркалык, Ленінск, Джэзказган (Казахстан).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі правіць

Вячаслаў Дзмітрыевіч Зудаў на сайце «Героі краіны»