Бяге́ні[1] (трансліт.: Biahieni, руск.: Бегени) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шылавіцкага сельсавета.

Вёска
Бягені
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
178 м
Насельніцтва
61 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
Бягені на карце Беларусі ±
Бягені (Беларусь)
Бягені
Бягені (Гродзенская вобласць)
Бягені

З іменнай асновай Beg- літоўскія прозвішчы Begionis, Begnoras (ад двухасноўнага імя Beg-noras). З утваральнікам -en- адыменныя тапонімы Мядзеневічы, Сядзеневічы.

Гісторыя

правіць

Вядома з другой паловы XVII ст. У 1690 г. два маёнткі і вёска, належалі Станіславу Талочку, Яну Дарэўскаму і Навіцкай. У 1796 г. адна частка фальварка і вёска — уласнасць Іосіфа Пшэтоцкага, суддзі гродскага ваўкавыскага павета, другая — Антонія Талочкі. У 1836 г. дзве прыватныя вёскі Вялікія і Малыя Бягені, 19 двароў, 145 жыхароў. У 1914 г. 34 двары, 201 жыхар.

Насельніцтва

правіць
  • На 01.01.2004 г. 35 двароў, 93 жыхары.
  • На студзень 2012 г. 61 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

правіць