Залог Пяцілеткі

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зало́г Пяціле́ткі[1] (трансліт.: Zaloh Piacilietki, руск.: Залог Пятилетки; да 1930-х — Заракочча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 30 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 85 км ад Мінска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Суцёнка.

Вёска
Залог Пяцілеткі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 238 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222814
Аўтамабільны код
5
Залог Пяцілеткі на карце Беларусі ±
Залог Пяцілеткі (Беларусь)
Залог Пяцілеткі
Залог Пяцілеткі (Мінская вобласць)
Залог Пяцілеткі

Гісторыя правіць

У пачатку 1930-х гадоў на месцы хутароў Заракочча створаны саўгас «Залог пяцілеткі», былі кузня і малочны завод.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. У часе карных аперацый нямецкіх войскаў вёска была часткова спаленая. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета (у 2003—2013 гадах яго цэнтр)[2].

Насельніцтва правіць

  • 1960 год — 645 жыхароў
  • 1971 год — 191 двор, 406 жыхароў
  • 2002 год — 180 двароў, 384 жыхары
  • 2007 год — 158 двароў, 350 жыхароў
  • 2010 год — 159 гаспадарак, 332 жыхары
  • 2012 год — 152 гаспадаркі, 304 жыхары
  • 2019 год — 238 жыхароў[3]

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура правіць

  • Залог Пяцігодкі // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 143. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі правіць