Прудок (Слаўгарадскі раён)

вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Прудо́к[2] (трансліт.: Prudok, руск.: Прудок) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Вёска
Прудок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
133 м
Колькасць двароў
80[1]
Насельніцтва
190[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213264
Аўтамабільны код
6
Прудок на карце Беларусі ±
Прудок (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Прудок (Слаўгарадскі раён)
Прудок (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Прудок (Слаўгарадскі раён)

Назва звязана з існаваннем тут стаўка (прудка). Яшчэ і цяпер сустракаюцца палі ад стаўка, а таксама дзікія камяні (жорны)[3].

Геаграфія

правіць

Геалогія

правіць

За 0,5 км на ўсход ад вёскі, у пойме ракі Пацэя знаходзіцца Пацэйскае радовішча мелу. Пластавы паклад звязаны з адкладамі каньякскага ярусу (верхні мел). Ва ўскрышы залягаюць пяскі, супескі.

Насельніцтва

правіць
  • 2011 год — 190 чалавек[1]
  • 2010 год — 206 чалавек
  • 1999 год — 283 чалавекі
  • 1910 год — 856 чалавек[3]

Гісторыя

правіць

Жыхары в. Прудок, відаць, паходзяць з суседняй вёскі Рагі. Аб гэтым сведчыць надпіс на карце 1777 года — Прудок Рагоскі, дзе былі запруда і млын на р. Козел. У 1884 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета, 71 двор, у т. л. 1 кравецкі, 1 калёсны, 462 жыхары, хлебазапасны магазін. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году многа жыхароў выехалі ад беззямелля ў Сібір, напрыклад, у былую Енісейскую губерню  (руск.)[3]. У 1954—1961 гадах цэнтр Прудоцкага сельсавета.

Інфраструктура

правіць

У вёсцы дзейнічаюць крама і сельскі клуб[1].

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рагаўскі́ Прудо́к, Ро́гаўскі Прудо́к, Прудо́к Раго́жскі
  3. а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 579.
  4. а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі

правіць