Віа Гарыбальдзі (італ.: Via Garibaldi) — адна з найважнейшых вуліц у гістарычным цэнтры Генуі, вядомая сваімі палацамі генуэзскай арыстакратыі.

Віа Гарыбальдзі

Гісторыя з'яўлення вуліцы ўзыходзіць да 1550 года. Праектаваннем вуліцы займаўся Галеаца Алесі. Першапачаткова яна звалася Страда-Маджорэ, затым Страда-Нуова, а ў 1882 годзе набыла сучасную назву ў гонар народнага героя Італіі Джузэпэ Гарыбальдзі. У наш час працягласць вуліцы складае 250 метраў, а яе шырыня — 7,5 метраў.

У ліпені 2006 года Віа Гарыбальдзі ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як частка квартала Палацці-дэі-Ролі ў цэнтры Генуі.[1]

Зноскі

Спасылкі правіць