Відукінд Карвейскі
Відукінд Карвейскі (каля 925-пасля 973) — нямецкі гісторык, выхадзец са свецкіх саксонскіх феадалаў; атрымаў класічную адукацыю, манах бенедыкцінскага Карвейскага кляштара ў Вестфаліі.
Відукінд Карвейскі | |
---|---|
ням.: Widukind von Corvey | |
Дата нараджэння | каля 925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 973[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВідукінд Карвейскі — аўтар хронікі «Дзеянні саксаў» (лац.: Res gestae saxonicae) у 3 кнігах, у якой, імкнучыся праславіць подзвігі саксаў і іх каралёў, выкладае на аснове старых саг, песень, паданняў, антычных і сярэдневяковых крыніц, уласнай дасведчанасці гісторыю саксаў і каралёў Саксонскай дынастыі (Генрыха I і Атона I). Падзеі ў «Дзеяннях…» даведзены да 967 г., пададзены звесткі па гісторыі саксона-славянскіх адносін. Гэты твор ён стварыў па просьбе дачкі Атона I, абатысы кведлінбургскай Мацільды. Гэтую хроніку затым выкарыстаў Цітмар Мерзебургскі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118632337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118632337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118632337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.