Віктар Барысавіч Яржэмбіцкі

Віктар Барысавіч Яржэмбіцкі (7 мая 1945, станіца Арджанікідзеўская, Інгушэція, Расія — 13 чэрвеня 2004) — беларускі спецыяліст у галіне цвердацельнай электронікі і вымяральнай тэхнікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар.

Віктар Барысавіч Яржэмбіцкі
Дата нараджэння 7 мая 1945(1945-05-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2004(2004-06-13) (59 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1967), Фізіка-тэхнічны інстытут АН СССР (аспірантура, 1970).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1971—1979, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1979, прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі», прафесар, у 1979—1986 — загадчык кафедры «Паўправадніковая мікра- і нанаэлектроніка», 1996—1997 — кафедры «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка»).

Навуковыя інтарэсы: фізіка і тэхналогія матэрыялаў, прыбораў і ўстройстваў электроннай, Інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі.

Бібліяграфія правіць

  • Неравновесные процессы в поверхностно-барьерных структурах при комбинированных внешних воздействиях и приборы на их основе : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 05.27.01 / Яржембицкий Виктор Борисович. — Минск, 1995.
  • Изыскание и исследование некоторых инфракрасных полупроводниковых фотографических систем с управляемой чувствительностью : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.10 / Виктор Борисович Яржембицкий. — Минск, 1973.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Яржембицкий Виктор Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 727.
  • Яржембицкий Виктор Борисович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 104—105.
  • Яржембицкий Виктор Борисович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 207.