Віктар Васільевіч Еўдакімаў

Віктар Васільевіч Еўдакімаў (27 жніўня 1911, г. Екацерынадар, Расія — 20 верасня 1945, г. Беласток, Польшча) — Герой Савецкага Саюза, лётчык-бамбавік, камандзір эскадрыллі авіяпалка, гвардыі падпалкоўнік.

Віктар Васільевіч Еўдакімаў
Дата нараджэння 27 жніўня 1911(1911-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1945(1945-09-20) (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Масквы» медаль «За абарону Сталінграда»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і працоўнага. Член КПСС з 1941 года. Скончыў рабфак. Працаваў на заводзе «Растсельмаш» слесарам і зваршчыкам. У Чырвонай арміі з 1934 года. У 1937 годзе скончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол ў 1939 годзе. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года.

Камандзір эскадрыллі 6-га гвардзейскага авіяцыйнага палка (6-я гвардзейская авіяцыйная дывізія, 1-й гвардзейскі авіяцыйны корпус, АДД) гвардыі маёр Еўдакімаў да мая 1944 года здзейсніў 231 баявы вылет на бамбаванне ваенна-прамысловых аб’ектаў у глыбокім тыле ворага і размяшчэнне яго войскаў.

20 верасня 1945 года памёр ад ран. Пахаваны ў Ваўкавыску, яго імем названа адна з вуліц горада. У Растове-на-Доне на заводзе «Растсельмаш» усталяваны бюст[1].

Узнагароды правіць

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 жніўня 1944 года. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі