Віктар Кліма (ням.: Viktor Klima, нарадзіўся 4 чэрвеня 1947, Швехат) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Віктар Кліма
ням.: Viktor Klima
20-ы федэральны канцлер Аўстрыі
28 студзеня 1997 — 4 лютага 2000
Папярэднік Франц Враніцкі
Пераемнік Вольфганг Шусель
Нараджэнне 4 чэрвеня 1947(1947-06-04)[1][2] (76 гадоў)
Жонка Sonja Klima[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria ордэн «За заслугі» Order of Merit of the Principality of Liechtenstein
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Віктар Кліма працягнуў палітыку «вялікай кааліцыі», сфармаваў кабінет з прадстаўнікоў дзвюх найбуйнейшых партый краіны сацыял-дэмакратычнай і кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі. Віцэ-канцлерам ў кабінеце Клімы стаў лідар кансерватараў Вольфганг Шусель.

Урад Клімы актыўна праводзіў прыватызацыю дзяржаўнага сектара эканомікі і зрабіў шэраг крокаў па ператварэнні «сацыяльна арыентаванай» эканамічнай палітыкі ў больш ліберальную. Менавіта з адмовай ад сацыяльна арыентаванай палітыкі звязваецца падзенне папулярнасці сацыял-дэмакратаў у іх традыцыйнага працоўнага электарату.

У выніку сацыял-дэмакраты атрымалі паразу на ўсеагульных выбарах у кастрычніку 1999 года. У выніку Аўстрыйская народная партыя змагла памяняць партнёра па кааліцыі на Аўстрыйскую партыю свабоды і сфармаваць кансерватыўны кабінет, які ўзначаліў Вольфганг Шусель.

Зноскі

  1. Viktor Klima // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Viktor Klima // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць