Віктар Міхайлавіч Ніжагародаў

Віктар Міхайлавіч Ніжагародаў (19 красавіка 1926, с. Адскочное, Хварасцянскі раён, Варонежская вобласць, Расія — 18 сакавіка 1999) — урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Віктар Міхайлавіч Ніжагародаў
Дата нараджэння 19 красавіка 1926(1926-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1999(1999-03-18) (72 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Уманскую фельчарска-акушэрскую школу (1943), Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954; аспірантура, 1957).

Працаваў у Панінскім раённым аддзеле аховы здароўя Варонежскай вобласці (1947—1948, загадчык), Львоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1958—1960, кафедра агульнай гігіены, асістэнт), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1960, кафедра агульнай гігіены, дацэнт, у 1961—1994 — загадчык кафедры, з 1994 — прафесар-кансультант).

Навуковыя інтарэсы: вітамінны абмен пры вострых і хранічных оксівугляродных інтаксікацыях; умовы працы ў хімічнай і гарбарнай прамысловасці, іх уплыў на стан здароўя работнікаў; стан асяроддзя пражывання і ўплыў неспрыяльных эколага-гігіенічных фактараў на здароўе асобных груп насельніцтва паўночна-заходняга рэыгіёна Беларусі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гигиена труда в производстве азотных удобрений : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.07 / Нижегородов Виктор Михайлович. — Москва, 1974.
  • Влияние аскорбиновой кислоты на течение карбокситоксикоза : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / В. М. Нижегородов. — Львов, 1958.
  • Ніжагародаў Віктар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 326.
  • Нижегородов Виктор Михайлович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 162—163.
  • Нижегородов Виктор Михайлович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 284—285.