Віктар Міхаэліс
беларускі архітэктар
Віктар Міхаэліс — беларускі архітэктар першай паловы 19 ст. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму.
Віктар Міхаэліс | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | невядома |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Уплыў | Карл Вільгельмавіч Багеміле |
![]() |
Біяграфія
правіцьЛютэранін[1]. Вучань Гродзенскага губернскага архітэктара К. В. Багеміле. У 1826—1849 гадах працаваў Гродзенскім губернскім архітэктарам.
Творчасць
правіцьВыканаў праекты гандлёвых радоў у Навагрудку (1835), бальніцы для ніжніх воінскіх чыноў, сіроцкага дома, багадзельні для Гродзенскай губерні (1849), сінагогі на Кобрынскім фарштаце Брэсцкай крэпасці[2].
Зноскі
- ↑ Любовь Зорина. ИЗ ИСТОРИИ ЛЮТЕРАНСТВА ГРОДНЕНЩИНЫ
- ↑ Міхаэліс Віктар // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Міхаэліс Віктар // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.