Карл Вільгельмавіч Багеміле

беларускі архітэктар
(Пасля перасылкі з К. В. Багеміле)

Карл Вільгельмавіч Багемі́ле (руск.: Карл Вильгельмович Багемиле (Багемиль)) — архітэктар першай паловы XIX стагоддзя. З 1824 года тытулярны саветнік[1].

Карл Вільгельмавіч Багеміле
Дата нараджэння невядома
Дата смерці не пазней за 1892
Працаваў у гарадах Гродна, Кобрын і Брэст
Уплыў на Віктар Міхаэліс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў акадэмію ў Рыме. У 18111826 гадах гродзенскі губернскі архітэктар.

Творчасць правіць

 
Фіксацыйны чарцёж будынка стайняў (карэтнай) з жылымі памяшканнямі пры Новым замку ў Гродне
 
Фасады і планы паверхаў будынкаў палацавага комплекса Агінскага ў Гродне. Фіксацыйны чарцёж[2]

Распрацаваў праект рэканструкцыі ратушы ў Гродне ў класіцыстычным стылі, ажыццёўлены ў 1815—1826 гадах.

Распрацаваў праект павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы старажытных пабудоў Гродна.

У 1822 годзе займаўся рамонтам часткі дома Агінскага і казармы юнкераў ў Гродне[3].

У 1822 годзе на тэрыторыі Фарных могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе[3][4].

У 1825 годзе склаў каштарыс на рамонт палкавога лазарэта і пад’ёмнага моста ў павятовым горадзе Кобрыне[3][5].

У 1825 годзе склаў праект і каштарыс на пабудову паштовай станцыі ў маёнтку Крупчыцы[3][6][7].

4 снежня 1825 года Багеміле рапартаваў: «Па выкананні прадпісання Вашага правасхадзіцельства ад 26-га мая склаў план і каштарыс на пабудову паштовага са службамі Дома Навагрудскага павета ў мястэчку Сталовічах… а таксама на пабудову такога ж Дома ў Гародні»[3][8].

Спадчына правіць

У Дзяржаўным архіве ў Лодзі  (польск.) захоўваецца дакумент «Пра спадчыну, якая засталася ад Карла Багеміля», датаваны 1892 годам.

Зноскі

  1. Багельмиль, Вильгельм
  2. РДГА, ф. 1488, воп. 168, воп. 1, спр. 949
  3. а б в г д Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) Архівавана 27 сакавіка 2020.. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 77—78. У крыніцы памылкова названы Багемін
  4. Православное и католическое кладбища по ул. Антонова Архівавана 28 студзеня 2020. (руск.)
  5. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 6, л. 1, 2, 26 — 27
  6. цяпер Жабінкаўскі раён
  7. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 11, л. 14 б
  8. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 19, л. 1

Літаратура правіць