Віктар Ціханавіч Кахнюк

вучоны ў галіне анкалогіі, ўрач

Віктар Ціханавіч Кахнюк (нар. 1953) — беларускі ўрач-анколаг-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1995)[2].

Віктар Ціханавіч Кахнюк
Дата нараджэння 24 сакавіка 1953(1953-03-24)[1] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец
Навуковая сфера анкалогія і хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча (1973), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982), Усесаюзны анкалагічны навуковы цэнтр Акадэміі медыцынскіх навук СССР (Масква; аспірантура)[2].

Працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1987, малодшы, з 1989 — старшы, з 1991 — вядучы, з 1996 — галоўны навуковы супрацоўнік аддзялення абдамінальнай хірургіі, з 1999 — загадчык анкалагічнага практалагічнага аддзялення, аддзела абдамінальнай анкапаталогіі, з 2010 — намеснік дырэктара (па хірургіі)[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: эпідэміялогія, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя пацыентаў з коларэктальным ракам[2].

Зрабіў больш за 30 рацыяналізатарскіх прапаноў[2].

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2021), медаль «За працоўныя заслугі» (2015), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2021) і інш[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кохнюк Виктор Тихонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 256.
  • Кахнюк Віктар Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 190.
  • Кохнюк Виктор Тихонович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 201.
  • Виктор Тихонович Кохнюк : к 60-летию со дня рождения // Онкологический журнал. — 2013. — Т. 7, № 2. — С. 135—136 : фот.