Віктар Юр'евіч Саяпін

Віктар Юр’евіч Саяпін нар. (17 студзеня 1950, сяло Эркеч-Там у Кыргызстане — 2 лютага 2017 Гродна) — беларускі краязнаўца. Аўтар кніг па гісторыі Гродна.

Віктар Юр'евіч Саяпін
Дата нараджэння 17 студзеня 1950(1950-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2017(2017-02-02) (67 гадоў)
Месца смерці
Навуковая сфера краязнаўства
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горнай мясцовасці Кіргізскай ССР, дзе яго бацька служыў начальнікам мытні на савецка-кітайскай мяжы[1]. Па словах краязнаўцы ён з’яўляецца гарадзенцам у чацвёртым пакаленні [1].

У 1961 годзе сям’я Саяпіных вярнулася ў Гродна. У 1967 годзе Віктар скончыў сярэднюю школу № 2 горада Гродна. У 1975 годзе паступіў на аддзяленне матэматыкі ў інстытут Янкі Купалы [1]. Там жа працаваў тэхнікам электрарадыёлабараторыі. З чэрвеня 1976 года працаваў на заводзе «Радыёпрыбор», дзе стаў начальнікам цэха. З 1984 года працаваў на гродзенскай мытні, дзе даслужыўся да адной з кіраўнічых пасад[1].

Памёр у 2017 годзе пасля цяжкай хваробы. У гонар краязнаўцы была названа адна з новых вуліц Гродна[2].

Дзейнасць краязнаўцы

правіць

У 2010-х гадах актыўна пісаў кнігі па гісторыі Гродна і выступаў з краязнаўчымі публікацыямі ў СМІ.

У якасці суаўтара супрацоўнічаў з вядомымі гродзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі, сярод якiх Вячаслаў Віталевіч Швед, Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч, Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч, Алесь Пятровіч Госцеў і інш.

Лаўрэат прэміі гродзенскага аблвыканкама 2011 года. У 2013 годзе атрымаў прэмію Ядкоўскага.

Выбранныя творы

правіць
  • «От Фортов до Коложи» (2012)
  • Забытые фабрики и заводы Гродно. — Гродно, 2014.
  • 50 гродненских улиц: прогулки во времени. — Гродно: ЮрСаПринт, 2015

Зноскі

Спасылкі

правіць