Вікторыя «Вікі» Манала Дрэйвс (англ.: Victoria "Vicki" Manalo Draves; 31 снежня 1924, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 11 красавіка 2010, Палм-Спрынгс, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская скакуха ў ваду, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1948 года.

Вікторыя Дрэйвс
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя скачкі ў ваду
Нарадзілася 31 снежня 1924(1924-12-31)[1]
Памерла 11 красавіка 2010(2010-04-11)[2][1][…] (85 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Гады кар’еры 19401948
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзілася ў сям’і выхадца з Філіпін і англічанкі. Пачала спартыўную кар’еру пад дзявочым прозвішчам яе маці — Вікторыя Тэйлар. У 1945 годзе выйгравала срэбра і бронзу на чэмпіянаце ЗША, у тым жа годзе выйшла замуж за свайго трэнера.

У 1946—1947 гадах — чэмпіёнка ЗША ў скачках з вышкі, а ў 1948 годзе і з 3-метровага трампліна. На Алімпійскіх гульнях у Лондане (1948) таксама першынствавала ў тых жа дысцыплінах. Была першай амерыканкай азіяцкага паходжання, якая перамагла на Алімпіядах. На 3-метровым трампліне перамога Дрэйвс стала для амерыканак шостай запар на Алімпіядах, пачынаючы з 1920 года.

Пасля Алімпіяды некаторы час выступала ў шоу Бастэра Крабэ. З 1950 года прысвяціла сябе сям’і, выхоўваючы чатырох сыноў (Дэйл, Джэфры, Кім, Дэвід). У 1969 годзе яе імя было ўключана ў міжнародную Залу славы водных відаў спорту.

Зноскі