Вікторыя Уладзіміраўна Паўловіч
Вікторыя Уладзіміраўна Паўловіч (нар. 8 мая 1978, Мінск) — беларуская спартсменка, гулец у настольны тэніс. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2006 года па настольным тэнісе ў камандным турніры, трохразовая чэмпіёнка Еўропы (у адзіночным разрадзе і ў пары). Удзельніца 4-х летніх Алімпійскіх гульняў (2000—2012).
Вікторыя Уладзіміраўна Паўловіч | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | настольны тэніс |
Нарадзілася |
8 мая 1978 (46 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 176 см |
Вага | 65 кг |
Спартыўная кар’ера
правіцьУ настольны тэніс Вікторыю і яе сястру Вераніку прывяла маці. Даволі хутка Вікторыя стала паўнапраўным членам зборнай Беларусі па настольным тэнісе. У 1995 годзе Паўловіч дэбютавала на сусветным першынстве, але дэбют аказаўся не занадта ўдалым і Вікторыя выбыла з барацьбы ўжо на ранніх стадыях турніру.
Дэбют на летніх Алімпійскіх гульнях у Вікторыі Паўловіч адбыўся ў 2000 годзе ў Сіднеі. У адзіночным разрадзе беларуская спартсменка заняла ў групе другое месца і не змагла прабіцца ў наступны раўнд. У парным разрадзе разам з Таццянай Кастраміной Вікторыя пераадолела бар'ер групавога этапу, але ўжо ў першым раўндзе плэй-оф беларуская пара пацярпела паражэнне ад карэянак. У 2002 годзе Паўловіч упершыню стала прызёрам еўрапейскага чэмпіянату, заняўшы другое месца ў парным разрадзе. Усяго на рахунку беларускай тэнісісткі 3 залатыя, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя медалі кантынентальных першынстваў.
На летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах Вікторыя Паўловіч здолела прайсці адзін раўнд спаборніцтваў у адзіночным разрадзе, але саступіла на стадыі 1/8 фіналу і выбыла з турніру. У парным разрадзе дуэт Паўловіч-Кастраміна выбыў ужо ў першым раўндзе, саступіўшы тэнісісткам з Італіі. У 2006 годзе на чэмпіянаце свету ў нямецкім Брэмене зборная Беларусі з Вікторыяй Паўловіч у складзе ў камандным турніры здолела дайсці да паўфіналу турніру, дзе саступіла зборнай Кітая і заняла трэцяе месца, прынёсшы Паўловіч першую ў яе кар'еры ўзнагароду сусветных першынстваў.
У 2008 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне Паўловіч прыняла ўдзел толькі ў адзіночным разрадзе. Але ўжо на стадыі 1/16 фіналу Паўловіч мелася сустрэцца з дзеючай алімпійскай чэмпіёнкай кітаянкай Чжан Інін. Асаблівай барацьбы ў матчы не атрымалася і кітайская спартсменка атрымала пераканаўчую перамогу 4-0.
16 мая 2011 года Паўловіч заваявала права выступіць на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, трапіўшы ў лік 28-мі наймацнейшых тэнісістак свету.
Узнагароды і званні
правіць- ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (27 чэрвеня 2007).
- медаль «За працоўныя заслугі» (23 ліпеня 2020)[2].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1033431990 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2020 г. № 290 «Аб узнагароджанні»