Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Лялечны тэатр
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Прапаную надаць афіцыйны статус правіла ў адпаведнасці з прынцыпамі Вікіпедыя:Правілы старонцы Вікіпедыя:Лялечны тэатр.
Старонка з’явілася ў беларускай вікіпедыі ў 2020 годзе са статусам эсэ, у той час як у іншых вікіпедыях гэта правіла. Фактычна яна без залішніх падрабязнай кажа пра тое, што дадатковыя акаўнты гэта не вельмі добра, але яны дазваляюцца, калі імі не злоўжываць. Пакуль яўных злоўжыванняў дадатковымі акаўнтамі ў беларускім раздзеле не заўважаў, аднак правіла будзе карысна для ўдзельнікаў, якія захочуць мець дадатковы акаўнт, напрыклад, з меркаванняў бяспекі.--Artsiom91 (размовы) 13:48, 30 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Мяркую, як база, можа быць прынята за правіла ў цяперашнім выглядзе. Сутнасць пытання старонка адлюстроўвае і будзе рэгламентаваць адзін з важных прынцыпаў Вікіпедыі. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 20:51, 30 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
- Гэта толькі база. У Вікіпэдыі клясычным правапісам і ў Вікіпедыі на рускай мове тэма значна больш распрацавана. Лічу неабходным пашырыць гэту тэму, а потым прымаць як правіла. DobryBrat (размовы) 23:11, 30 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
- Штосьці дадаць можна, але варта разумець, што старонка ў тарашкевіцы гэта просты пераклад з украінскай, а многія палажэнні з рускага і ўкраінскага раздзелаў не будуць прыдатныя да нас, бо напрыклад не маем у праекце чэк’юзераў (гл. uk:Вікіпедія:Чек'юзери) і старонкі кшталту uk:Вікіпедія:Запити на перевірку користувачів, пры гэтым канфліктнасць у нас куды ніжэйшая, злоўжыванняў лялькамі няма, а актыўнасць удзельнікаў добра бачная.--Artsiom91 (размовы) 09:29, 31 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
- У нас, быццам, з першых дзён віртуалаў называлі Пятрушкамі. Не ведаю ці важна гэта і ці аўтэнтычна, але як факт. Хаця, ж Пятрушка імя лялькі і праўда. Таксама, пакуль у нас няма ўдзельнікаў, хто б мог правяраць і як разумею, нам такую магчымасць пакуль і даць не могуць. Аднак, як базавае правіла варта такое ўхваліць. --Максім Л. (размовы) 11:36, 2 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
- Дапісаў пра пятрушку, дапоўніў таксама палажэннямі з рускай вікіпедыі агульнага характару. Не дапаўняў пра праверкі і пэўныя складаныя ўмовы, якія пакуль неўжывальныя для беларускага раздзела. Думаю, цяперашні змест адпавядае практыцы і апісвае асноўныя прынцыпы.--Artsiom91 (размовы) 11:31, 17 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Супраць Сёння такое правіла можа быць шкодным, калі ўзнікнуць пытанні пятрушак удзельнікаў, якія стварылі іх з меркаванняў бяспекі. Удзельніку давядзецца апублічваць і тлумачыць сувязь сваіх двух уліковых запісаў, чаго ён імкнуўся пазбегнуць, ствараючы пятрушку для працы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:40, 23 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
- Зараз у раздзеле "Дапушчальныя" яўна прапісана "Некаторыя карыстальнікі маюць некалькі ўліковых запісаў у мэтах бяспекі". Галоўнае не парушаць іншыя апісаныя правілы, пра ўплыванне на галасаванні і падобнае. Artsiom91 (размовы) 13:08, 23 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
- Сказ пра рэкамендацыю пазначэння сувязі ўліковых запісаў прыбраў. Artsiom91 (размовы) 21:53, 23 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Падчас абмеркавання выявілася, што ў супольнасці няма агульнага разумення і кансэнсусу наконт асноўнага сэнсу старонкі. Таму яна не зацварджана правілам, застаецца ў якасці эсэ.--Artsiom91 (размовы) 17:35, 11 снежня 2023 (+03)[адказаць]