Вікіпедыя:Выдалізм

Выдалізм — ідэалагічны рух Вікіпедыі, асноўным палажэннем якога з’яўляецца ідэя аб тым, што Вікіпедыя змяшчае мноства артыкулаў, якія не адпавядаюць правілам Вікіпедыі: з уласнымі даследаваннямі, не адпаведных крытэрыям значнасці, рэкламных і проста практычна пустых артыкулаў (1—2 сказы).

Сцяг выдаліста

Погляды і дзейнасць выдалістаў

правіць

У адрозненне ад інклюзіяністаў, выдалісты лічаць, што артыкулы, якія не адпавядаюць правілам і стандартам Вікіпедыі, варта выдаляць. Выдалісты звычайна мысляць прагматычна, а не ідэалістычна. Яны не вераць у кагосьці там. Колькасць няякасных артыкулаў расце хутчэй, чым яны дапрацоўваюцца і паляпшаюцца. Рэсурсаў супольнасці, асабліва ў сітуацыі павольнага, але дакладнага зніжэння прытоку новых аўтараў, не хапае на іх паляпшэнне. Пры гэтым навічкі арыентуюцца часта не на правілы, а на існуючыя артыкулы, беручы іх за ўзор. Выдаленне няякасных артыкулаў спрыяе падвышэнню сярэдняга ўзроўню якасці артыкулаў, а такім чынам, задае больш высокі стандарт для пачаткоўцаў, прыцягвае граматнейшых і здольных аўтараў у Вікіпедыю, павялічвае ўзровень якасці артыкулаў, ствараных пачаткоўцамі. Разумны выдалізм падвышае сярэднюю якасць артыкулаў як наўпрост, шляхам выдалення няякасных артыкулаў, так і ўскосна, прымушаючы аўтараў альбо адразу пісаць артыкулы лепшай якасці, каб пазбегнуць выдалення іх артыкулаў, альбо актыўна паляпшаць іх, каб выратаваць ад ініцыяванага выдалістамі знішчэння. Многія выдалісты мяркуюць, што час, затрачаны на выратаванне аднаго пагранічнага артыкула, было б больш мэтазгодна патраціць на больш важныя праблемы.

Выдалісты часта прад’яўляюць больш высокія патрабаванні да артыкулаў, якія высоўваюцца ў добрыя ці абраныя, надаюць вялікую ўвагу іх якасці, наяўнасці крыніц і гэтак далей. Гэта мае дваякія наступствы: з аднаго боку, гэта можа станоўча адбівацца на якасці артыкулаў, але, з іншага боку, змяншае колькасць статусных артыкулаў. Апошняе выдалісты не лічаць праблемай, бо для іх больш важная якасць, чым задавальненне амбіцый асобных удзельнікаў. Акрамя таго, выдалісты настойваюць на тым, каб сістэматычна дэструктыўным удзельнікам не даваліся большыя, чым яны маюць, правы. Выдаленне няякасных артыкулаў у канчатковым выніку мае стаўкай паляпшэнне супольнасці Вікіпедыі: яна абмяжоўвае доступ да праекта ўдзельнікам, якія ствараюць няякасныя артыкулы і ўскладняюць эфектыўнасць працы добрасумленных удзельнікаў.

Прынцыпы выдаліста

правіць
  1. Калі-небудзь — значыць нікім ці ніколі. Толькі тут, толькі зараз і толькі табой.
  2. Лепш менш, ды лепей.
  3. Не губляй час на празмерныя ваганні і сумневы.
  4. Дасканаласць — у малым.