Вікіпедыя:Вікіданыя

Лагатып Вікіданых.

Вікіданыя (англ.: Wikidata) — праект Фонду «Вікімедыя», накіраваны на стварэнне свабоднай і адкрытай базы дадзеных і ведаў. У сакавіку 2013 года была дасягнутая першая мэта праекту — перанос і цэнтралізацыя міжмоўных спасылак у Вікіданых (раней інтэрвікі-спасылкі захоўваліся ў кожным артыкуле на кожнай мове).

У будучыні, дзякуючы Вікіданым, будзе магчымым даданне адтуль звестак у шаблоны-карткі і іншыя месцы.

Калі вы маеце пытанні пра праект «Вікіданыя» і яго працу ў Беларускай Вікіпедыі, звяртайцеся на Форум або да адміністратараў.

Міжмоўныя спасылкі (Крок I) правіць

 
Вікіданыя, Крок I: моўныя спасылкі зыходзяць з аднаго месца.
 
Да Вікіданых: моўныя спасылкі паміж усімі мовамі.

Кожны артыкул Вікіпедыі, які злучаны з аб’ектам Вікіданых, паказвае ў бакавой панелі злева спасылкі на адпаведныя артыкулы на іншых мовах. Калі ў тэксце артыкула прысутнічаюць звычайныя інтэрвікі-спасылкі, яны будуць дададзеныя ў агульны шэраг спасылак у панелі, а калі ёсць спасылка на тую ж мову з Вікіданых, яна будзе заменена спасылкай з тэксту артыкула.

Калі артыкул злучаны з аб’ектам Вікіданых, побач з уласнымі спасылкамі артыкула ў ім будуць паказаныя ўсе спасылкі, якія мае той аб’ект. Калі здараецца канфлікт спасылак (спасылка на адну мову з Вікіданых і самаго артыкула), перавага аддаецца спасылцы з самаго артыкула. Гэта не скасоўвае іншыя спасылкі з Вікіданых — яны будуць паказаныя.

Калі артыкул не злучаны з аб’ектам Вікіданых, усё будзе працаваць як раней: калі ёсць спасылкі ў тэксце, то яны будуць паказаныя. Можа здарыцца, што патрэбны аб’ект ужо ёсць у Вікіданых, але ён яшчэ не быў злучаны з артыкулам у беларускай Вікіпедыі. Пазней у часе апрацоўкі гэта будзе выпраўлена.

Праца з міжмоўнымі спасылкамі ў Вікіданых правіць

Стварэнне артыкулаў правіць

  • Пытанне 1. Я толькі што стварыў артыкул АБВ. Мне вядома, што ў англійскай/нямецкай/рускай/украінскай Вікіпедыі ўжо ёсць артыкул ABC на тую ж тэму. Як мне стварыць інтэрвікі-спасылкі?
Накіруйцеся ў артыкул ABC у іншым раздзеле. Леваруч, пад інтэрвікі-спасылкамі будзе спасылка з значком асадкі. Пстрыкайце яе і пяройдзеце ў Вікіданыя на старонку аб’екта па гэтай тэме. Пракруціце старонку ўніз і націсніце «дадаць» — з’явіцца форма. У першае поле ўвядзіце код праекту (напрыклад, bewiki) ці назву мовы (напр., беларуская), у другім — назву артыкула, які вы стварылі — АБВ.
Калі спасылкі з асадкай там не было, трэба зайсці проста ў Вікіданыя. У бакавой панелі знайдзіце спасылку «Аб’ект паводле назвы» і пстрыкніце яе. У новаадкрытай форме ўвядзіце код праекта, у якім артыкул ужо ёсць (напр., enwiki) і назвы артыкула ў ім — ABC. Калі усё будзе гатова, цісніце «Шукаць». Затым дадайце спасылку, як гэта растлумачана вышэй.
Калі аб’екта на гэту тэму ў Вікіданых яшчэ няма, то яго трэба будзе стварыць. Перайдзіце на старонку «Стварыць новы аб’ект», у поле «Метка» ўвядзіце назву на мове вашага інтэрфейсу — АБВ, пажадана таксама пазначыць апісанне. Пасля стварэння дадайце моўныя спасылкі, як растлумачана вышэй.

Перанос артыкулаў правіць

  • Пытанне 2. Я перанёс артыкул з АБВ у АВБ, і ўсе міжмоўныя спасылкі ЗНЯНАЦКУ зніклі. Што мне рабіць?
Накіруйцеся ў Вікіданыя і знайдзіце аб’ект АБВ, як растлумачана ў Пытанні 1.
На старонцы аб’екта знайдзіце спасылку на гэты праект (be), насупраць спасылкі пстрыкніце «рэдагаваць» і замяніце АБВ на АВБ. Пстрыкніце «захаваць».
Заўважце, што змены могуць трапіць у наш раздзел не адразу, а толькі праз пару хвілін. Гэта можна паскорыць, ачысціўшы кэш[en] старонкі.

Варыянт «Вікідадзеныя» з пункту гледжання беларускай акадэмічнай літаратурнай мовы з’яўляецца памылковым, бо ў літаратурнай норме няма назоўніка «дадзеныя», а здаўна ёсць назоўнік «даныя». Лінгвістычнае абгрунтаванне выбару тэрміна «даныя».

Спасылкі правіць