Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці спартсменаў/Праект
![]() | На гэтай старонцы знаходзіцца адхіленая прапанова правіла або рэкамендацыі Вікіпедыі. Калі жадаеце высунуць яе ізноў — калі ласка, звяртайцеся на Форум. |
![]() | Асноўны сэнс сцісла: Артыкул пра спартсмена, для таго каб быць размешчаным у Вікіпедыі, павінен адпавядаць вызначаным крытэрыям значнасці, інакш ён мусіць быць выдалены. |
Артыкул пра спартсмена можа быць размешчаны ў Вікіпедыі, калі ён адпавядае крытэрыям значнасці. Крытэрыі падзяляюцца на асноўныя (выкананне хоць аднаго з іх для любога спартсмена надае яму значнасць) і спецыялізаваныя (паводле відаў спорту).
Правілы датычацца толькі тых відаў спорту, якія шырока прызнаны міжнароднымі федэрацыямі, праводзяцца па адзіным правілам і асвечваюцца ў незалежных СМІ. Спартсмены і спартсменкі маюць агульныя крытэрыі, калі не пазначана адваротнае.
Са зместу артыкулаў павінна вынікаць выкананне канкрэтных крытэрыяў значнасці (пазначана, у якіх Алімпійскіх гульнях удзельнічаў і яякое месца заняў, калі выйграў чэмпіянат Беларусі і т.п.). У спрэчных сітуацыях павінны быць прадстаўлены спасылкі на крыніцы.
Асноўныя крытэрыі значнасціПравіць
Любы спартсмен значны, калі адпавядае аднаму з крытэрыяў:
- Удзельнікі Алімпійскіх гульняў, фінальнай стадыі (не кваліфікацыі) чэмпіянатаў свету і кантынентаў , якія выканалі адпаведныя кваліфікацыйныя нарматывы (калі такія існавалі);
- Спартсмены, якія выканалі кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях або чэмпіянатах свету;
- Удзельнікі Кубкаў свету, якія атрымалі выніковыя балы ў асабістым заліку;
- Пераможцы і прызёры Паралімпійскіх гульняў;
- Пераможцы і прызёры дарослых чэмпіянатаў краіны;
- Чэмпіёны свету і кантынентаў сярод моладзі і юнакоў, пераможцы Універсіяды;
- Рэкардсмены свету, кантынента або краіны;
- Заслужаныя майстры спорту, майстры спорту міжнароднага класа, майстры спорту СССР і краін постсавецкай прасторы.
Крытэрыі для спартыўных функцыянераў і трэнераў:
- Кіраўнікі нацыянальнай алімпійскіх камітэтаў;
- Кіраўнікі нацыянальных федэрацый па відах спорту;
- Асабістыя трэнеры спартсменаў, якія маюць значнасць паводле вышэйадзначаных крэтырыяў;
- Заслужаныя трэнеры СССР і краін постсавецкай прасторы.
Агульныя крытэрыі камандных відаў спортуПравіць
Пад каманднымі відамі спорту маецца на ўвазе віды, у якіх можа выступаць выключна каманда. Сюды не адносіцца ўдзел у эстафетах, парных разрадах і інш. для відаў спорту, у якіх спартсмен можа выступаць аднаасобна. Для спартсменаў такіх відаў ніжэйпералічаныя крытэрыі дадаюцца да асноўных.
- Члены дарослых нацыянальных зборных;
- Удзельнікі клубных прафесійных каманд вышэйшых ліг нацыянальных чэмпіянатаў (у тым ліку адкрытых і аб'яднаных);
- Чэмпіёны свету і кантынентаў у складзе моладзевых і юнацкіх зборных, пераможцы Універсіяды ў складзе зборных.
Крытэрыі для спартыўных функцыянераў і трэнераў:
- Кіраўнікі клубных прафесійных каманд вышэйшых ліг нацыянальных чэмпіянатаў (у тым ліку адкрытых і аб'яднаных);
- Галоўныя трэнеры прафесійных каманд вышэйшых ліг нацыянальных чэмпіянатаў (у тым ліку адкрытых і аб'яднаных);
- Галоўныя трэнеры дарослых нацыянальных зборных;
- Галоўныя трэнеры моладзевых і юнацкіх зборных, якія сталі пераможцамі чэмпіянатаў свету або кантэнента, Універсіяды.
Дадатковыя крытэрыі па відах спортуПравіць
Амерыканскі футболПравіць
Футбалісты і трэнеры адпавядаюць крытэрыям значнасці калі:
- Прымалі ўдзел ў афіцыйных матчах (у т.л. у адной гульне) наступных прафесійных ліг: Футбольнай лігі Арэна(англ.) бел., Канадскай футбольнай лігі(англ.) бел., Нацыянальнай футбольнй лігі, Амерыканскай футбольнай лігі(англ.) бел., Усеамерыканскай футбольнай канферэнцыі(англ.) бел., ФУтбольнай лігі ЗША(англ.) бел., або іншай прафесійнай лігі.
Каментарый. Футбаліст і трэнер, не адпавядаюць крытэрыям, калі гуляюць у аматарскіх і паўпрафесійных лігах, напрыклад: Ліга амерыканскага футбола(руск.) бел..
Аўстралійскі футболПравіць
БадмінтонПравіць
Спартсмены бадмінтона, адпавядаюць крытэрыям значнасці, толькі калі:
- Удзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях і Чэмпіянатах свету
- Удзельнічалі (у камандзе, парных ці адзіночных разрадах) ў раўндзе не ніжэй чвэрцьфіналу афіцыйных міжнародных ці кантынентальных турніраў (кантынентальныя чэмпіянаты, Суперсерыя BWF, Гульні Садружнасці)
- Медаліст на міжнародных, кантынентальных ці дзяржаўных камандных чэмпіянатах (Адкрыты чэмпіянат Канады, Адкрыты чэмпіянат Германіі, Slovak International)
- Медаліст на турнірах Залаты гран-пры і гран-пры BWF
БаскетболПравіць
Баскетбаліст, будзе адпавядаць крытэрыю значнасці, толькі калі ён:
- З'явіўся, як трэнер ці гулец, ў любой гульне — Еўралігі, Ліге АВА, Кубка Еўропы па баскетболе, Кубка вызаву ФІБА Еўропы (Азіі, Амерыкі, Афрыкі), НБА, НБЛ, Адзінай лігі ВТБ, Жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, АБА.
БейсболПравіць
БіятлонПравіць
- Удзельнікі этапаў Кубка свету.
- Удзельнікі Кубка IBU
- Удзельнікі Чэмпіянату Еўропы па біятлоне
- Удзельнікі Чэмпіянату свету па біятлоне
- Чэмпіянат свету па біятлону сярод юніёраў (юнакоў і дзяўчат), бо практычна праз некалькі гадоў, большасць удзельнікаў гэтага спаборніцтва ўдзельнічаюць у трох першых турнірах.
БоксПравіць
Баксёр адпавядае крытэрыям значнасці, калі ён/яна:
- Змагаўся за тытул чэмпіёна свету па версіі наступных арганізацый:
- Мужчыны: Міжнародная баксёрская федэрацыя, Сусветная баксёрская асацыяцыя, Сусветны баксёрскі савет, Сусветная баксёрская арганізацыя;
- Жанчыны: Міжнародная асацыяцыя жанчын-баксёраў, Міжнародная жаночая асацыяцыя бокса, Жаночая Міжнародная асацыяцыя аматарскага бокса, Жаночая Міжнародная федэрацыя бокса.
ВеласпортПравіць
ГімнастыкаПравіць
ГольфПравіць
Гальфіст адпавядае крытэрыям значнасці, калі:
- Яны прымалі ўдзел у Кубку Райдэра(англ.) бел., Кубку Прэзідэнтаў(англ.) бел., Кубку Солхейма(англ.) бел.
- З'яўляецца членам Сусветнага залы славы гольфу(англ.) бел.
- Яны выйгралі па меншай меры адзін, прафесійны турнір па гольфу: PGA Тур(англ.) бел. (Мастэрс(англ.) бел., Чэмпіянат PGA(англ.) бел., Чэмпіянат ігракоў(англ.) бел., Чэмпіёны WGC-HSBC(англ.) бел., Адкрыты чэмпіянат па гольфу(англ.) бел., Адкрыты чэмпіянат ЗША па гольфу(англ.) бел., Еўрапейскі тур PGA(англ.) бел., Чэмпіёны PGA Тур(англ.) бел. і інш.), Жаночая Асацыяцыя прафесійнага гольфу(англ.) бел.
- Яны выйгралі па меншай меры, адзін аматарскі (міжнародны ці нацыянальны) гольф турнір (напрыклад: Аматарскі чэмпіянат ЗША(англ.) бел., Аматэр(англ.) бел.)
- Яны на працягу году прымалі ўдзел у спаборніцтвах PGA, LPGA, Еўрапейскі тур PGA(англ.) бел., Чэмпіёны PGA Тур(англ.) бел.
КёрлінгПравіць
Кёрлінгіст адпавядае крытэрыям значнасці, калі ён/яна:
- Выйграў Сусветны тур па кёрлінгу(англ.) бел., або прымаў удзел у Вялікім шлеме па кёрлінгу(англ.) бел.
- Прымаў удзел у Чэмпіянаце свету па кёрлінгу(англ.) бел., або Чэмпіянаце свету па кёрлінг сярод змешаных пар(англ.) бел.
- Пераможцы і прызёры турніраў санкцыянаваных Сусветнай федэрацыяй кёрлінга(англ.) бел.: Чэмпіянаце свету па кёрлінгу сярод моладзі(англ.) бел., Чэмпіянаце свету па кёрлінгу сярод ветэранаў(англ.) бел., Чэмпіянаце Еўропы па кёрлінгу(англ.) бел., Чэмпіянаце свету па кёрлінгу сярод змешаных пар(англ.) бел. і Ціхаакіянска-азіяцкім чэмпіянаце па кёрлінгу(англ.) бел.
- Прымаў удзел у Браеры(англ.) бел., або Турніры сэрцаў(англ.) бел.
- Пераможцы і прызёры Чэмпіяната Канады па кёрлінгу сярод юніёраў(англ.) бел.
- Пераможцы Чэмпіяната Канады па кёрлінгу сярод змешаных пар(англ.) бел., Чэмпіяната Канады па кёрлінгу сярод ветэранаў(англ.) бел. і Чэмпіяната Канады па кёрлінгу сярод змешаных каманд(англ.) бел.
КікбоксінгПравіць
Конны спортПравіць
КрыкетПравіць
Лёгкая атлетыкаПравіць
Атлеты, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, лічацца значнымі, калі яны адказваюць любому з ніжэйпералічаных крытэрыяў:
- Прымаў удзел у спаборніцтвах Алімпійскіх гульняў, Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, Чэмпіянату свету па лёгкаатлетычным кросе, Чэмпіянату свету па паўмарафоне.
- Прызёры буйных міжнародных спаборніцтваў вышэйшага ўзроўня: кантынентальных чэмпіянатаў (Еўропа, Азія, Афрыка, Паўночная і Цэнтральная Амерыка, Акіянія, Паўднёвая Амерыка), Гульняў Садружнасці, Брыльянтавай і Залатой лігі IAAF.
- Уладальнік залатога медаля на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў і Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў.
- Пераможца нацыянальнага чэмпіянату сваёй дзяржавы, якая ўваходзіць у топ-60 ІААФ паводле рэйтынгу ў канцы кожнага каляндарнага года.
- Атлет, які ў афіцыйных спаборніцтвах (у т.л. юнацкіх і моладзевых) дасягнуў сусветнага ці кантынентальнага рэкорда, які адзначаны адпаведным афіцыйным органам.
СкокіПравіць
СнукерПравіць
- Удзельнікі асноўных сетак (не кваліфікацый) рэйтынгавых турніраў.
ТрыятлонПравіць
Трыятланісты, якія адпавядаюць крытэрыям значнасці, павінны:
- Калі прымалі ўдзел у Алімпійскіх гульнях ці займалі медальны месцы на Гульнях Садружнасці
- Калі ўвайшлі ў топ-10 Сусветнай серыі па трыятлону ІТУ (ці ў выніковы залік Кубка свету па трыятлону ІТУ).
ТэнісПравіць
- Удзельнікі асноўных сетак (адзіночнага або парнага разраду, не кваліфікацый) адкрытых чэмпіянатаў ЗША, Аўстраліі, Францыі, Вялікабрытаніі, або асноўный стадыі іншага турніра ATP.
Фігурнае катаннеПравіць
ФутболПравіць
Футбалісты і трэнеры адпавядаюць крытэрыям значнасці калі:
- Прымалі ўдзел ў афіцыйных матчах (у т.л. у адной гульне) каманды прафесійнай лігі зацверджанай ФІФА, а таксама кантынентальнымі канфедэрацыямі (АФК, КАФ, КАНКАКАФ, КАНМЕБОЛ, АФК, УЕФА).
Каментарый. Футбаліст і трэнер, не адпавядаюць крытэрыям, калі яны апынуліся толькі ў складзе каманды, ці выйшлі на замену, і не задавальняюць агульным крытэрыям значнасці.
ШахматыПравіць
- Гросмайстры.