Вікіпедыя:Як чытаць таксанамічную інфармацыю
Картка таксону змяшчае кароткія звесткі пра навуковую класіфікацыію арганізма або групы арганізмаў. На малюнку паказаны прыклад карткі таксону з артыкула пра вольху шэрую. Яна складаецца з наступных частак:
- 1. загаловак;
- 2. класіфікацыя таксону;
- 3. навуковая назва таксону;
- 4. дадатковыя спасылкі.
Загаловак
правіцьЗагаловачная частка змяшчае назву карткі, якая ўяўляе сабой беларускую назву арганізма ці сістэматычнай групы і звычайна супадае з назвай артыкула. Назвы таксонаў, усе прадстаўнікі якіх лічацца вымерлымі, пазначаюцца значком «†». Пад загалоўкам размяшчаецца малюнак, на якім паказаны тыповы прадстаўнік гэтай групы арганізмаў.
Класіфікацыя таксону
правіцьУ гэтым раздзеле прыводзіцца навуковая класіфікацыя разглядаемай групы арганізмаў.
У левым баку пералічваюцца таксанамічныя ўзроўні, назвы якіх прыводзяцца ў правым баку. Звычайна прыводзяцца толькі асноўныя ўзроўні, але пры неабходнасці могуць быць паказаныя і прамежкавыя. Назва таксону, які разглядаецца ў артыкуле выдзяляецца тлустым шрыфтам.
Навуковая назва
правіцьУ гэтым раздзеле прыводзіцца навуковая назва таксону. Назва віду складаецца з двух словаў (назва роду і відавы эпітэт), назвы больш высокіх таксонаў — звычайна з аднаго. За назвай можа прыводзіцца аўтар, які першым яе ўжыў (апублікаваў). Імёны найбольш вядомых аўтараў пішуцца ў скарочаным выглядзе (напрыклад, L. — Карл Ліней).
Дадатковыя спасылкі
правіцьТут знаходзяцца спасылкі на старонку таксона на Віківідах, старонку з выявамі на Вікісховішчы, спасылкі на апісанні таксона на старонках Аб'яднанай таксанамічнай інфармацыйнай службы і Нацыянальнага цэнтра біятэхналагічнай інфармацыі ЗША. Гэты раздзел можа адсутнічаць, або прысутнічаць часткова.