Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове

Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове (Simple English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі, створаны для чытачоў, якім цяжка разумець англійскую Вікіпедыю. Перш за ўсё яна арыентавана на тых, хто пачаў вывучаць англійскую мову і можа быць выкарыстана падчас заняткаў і для вучэбнага чытання. Таксама Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове можа быць карысна дзецям для выканання дамашняга задання і для пазакласнага чытання. Звычайна, артыкулы ў гэтай Вікіпедыі — гэта значна спрошчаныя і скарочаныя варыянты артыкулаў англійскай Вікіпедыі. Артыкулы ў ёй ужываюць значна меней слоў і больш простую граматыку, чым у арыгінальнай англійскай Вікіпедыі. Таксама гэта Вікіпедыя мае іншыя мэты, чым звычайная Англійская Вікіпедыя.

Favicon Вікіпедыі Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове
англ.: Simple English Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL simple.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Simple English[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 18 верасня 2001[1]
Колькасць артыкулаў 243 221
Колькасць выяў 36
Колькасць старонак 790 616
Колькасць правак 9 196 061
Зарэгістраваных удзельнікаў 1 372 344
Актыўных удзельнікаў 1 313
Адміністратараў 19
Глыбіня 58,9
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Існаванне гэтага раздзела Вікіпедыі выклікала нараканні — асобнай мовы «спрошчаная англійская» не існуе. Але ў выніку абмеркавання ўдзельнікамі Вікіпедыі было вырашана працягнуць працу над праектам.

Статыстыка правіць

26 ліпеня 2006 года Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове дасягнула колькасці 10 тысяч артыкулаў, на 30 красавіка 2011 яна мела 70133 артыкулаў, больш за 200 тысяч старонак і амаль тры мільёны правак.

29 мая 2013 года колькасць артыкулаў перавысіла сто тысяч.

Станам на 29 лістапада 2023 раздзел змяшчае 243 221 артыкулаў.

Тэкст загалоўка правіць

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць