У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Віланела (лац.: Villanella - вясковая песня) — жанр італьянскай бытавой вакальнай музыкі 15-16 стст., узнік з сялянскай народнай песні. Музыка віланелы светлага характару, нярэдка танцавальная. Звычайна віланела гамафонная па складу, часцей за ўсё трохгалосная, уключаюць паралельны рух галасоў, яны выконваліся без суправаджэння або пад акампанемент лютні. Форма — куплет з прыпевам. Сустракаюцца віланелы любоўна-лірычныя, бытавыя, жартаўлівыя, сатырычныя, гульнявыя. Узнікла ў Неапалі, распаўсюдзілася па ўсёй Італіі (сярод аўтараў - Д. ды Нола, О. Векіё, Л. Джустыніяні, Б. Даната) і пранікла ў іншыя краіны. У Францыі ў 16 ст. паўстала свая разнавіднасць віланелы, прысвечаная пастухам.