Віла Лівіі — старажытнарымская віла ў адным з раёнаў Рыма, Прыма-Порта.

Славутасць
Віла Лівіі
Фрэска з выявай саду
Фрэска з выявай саду
42°00′07″ пн. ш. 12°29′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У часы рымскай імперыі віла, пабудаваная ў I стагоддзі да н. э., звалася «У белых курэй» — Ad Gallinas Albas і, магчыма, належала жонцы імператара Аўгуста Лівіі. Віла дагэтуль цалкам не раскапана, бо ўчастак зямлі над вілай выкарыстоўваецца пад сельска-гаспадарчыя працы. На тэрыторыі вілы была знойдзена мармуровая статуя імператара Аўгуста, вядомая цяпер пад назвай «Аўгуст з Прыма Порта», а падобны тып імператарскіх выяў тыпам Прыма-Порта.

Па легендзе, жонцы імператара на калены звалілася белая курыца, якую выпусціў арол. У курыцы ў дзюбе была галінка лаўра, якую затым пасадзілі ў садзе. З лаўровай галінкі вырас лаўровы гай, з галінак гэтых дрэў сталі вырабляць лаўровыя вянкі для імператараў. Патомства белай курыцы вырошчвалася на віле, адсюль і яе назва.

Віла вядомая сваімі пышнымі фрэскамі (вышынёй 2,72 м, даўжынёй 11,70 м) у зале — трыклініі, які цалкам упрыгожаны фрэскамі з выявай раслін, такіх кветак як ружы і хрызантэмы, дрэў — гранат, айва, лаўр, кедр, кіпарыс, алеандр і іншыя, каля 30 відаў птушак. Фрэскі знаходзяцца сёння ў Нацыянальным рымскім музеі ў Рыме.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б catalogo.beniculturali.it — 2014.

Літаратура

правіць
  • Siebler, Michael. Römische Kunst.
  • Mazzoleni, Donatella. Domus. Wall Painting in the Roman House.

Спасылкі

правіць