Вільгельміна Страндберг

Вільгельміна Страндберг (шведск.: Maria Wilhelmina Strandberg; 6 лістапада 1845 — 16 кастрычніка 1914) — шведская оперная спявачка (мецца-сапрана), выступала ў Каралеўскай оперы ў Стакгольме ў 1867—1903 гадах у ролі субрэткі.

Вільгельміна Страндберг
Wilhelmina Söhrling.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 лістапада 1845(1845-11-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1914(1914-10-16)[1] (68 гадоў)
Краіна
Бацька Wilhelm Söhrling[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі актрыса, оперная спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
Litteris et Artibus
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Стакгольме ў 1845 годзе, была дачкой музычнага педагога і арганіста Вільгельма Сёрлінга і Марыі Эліса Урэтман. Выхоўвалася ў музычнай сям’і і ў 1862—1865 гг. вучылася сольным спевам у Каралеўскай вышэйшай музычнай школе ў Стакгольме. Яе выкладчыкамі былі Юліус Гюнтэр, Ісак Альберт Берг і Фрэдрыка Стэнхамар.

Дэбют Вільгельміны адбыўся 18 кастрычніка 1867 года ў Каралеўскім тэатры ў ролі Жаннет у оперы комік Нікаля Ізуара «Джаконда». Вясной 1868 года яе прынялі ў Драматычны тэатр, дзе яна гуляла ролі субрэтак. Неўзабаве ёй пачалі давяраць ролі ў класічнай оперы: Цэрліны ў «Доне Жуане», Керубіна ў «Вяселлі Фігара», Мікаэлы ў «Кармэн», Магдалены ў шведскай прэм’еры «Нюрнбергскіх майстэрзінгераў», Марты ў «Фаўсце», Паміна ў «Чароўнай флейце» .

У 1878 годзе яна выйшла замуж за служачага мытні Улафа Страндберга, сына актрысы Аўроры Вільгельміны Страндберг і опернага спевака Улафа Страндберга Старэйшага.

18 кастрычніка 1892 года, калі Вільгельміна выканала ролю маркізы ў «Дачцы палка», на святкаванні яе 25-годдзя працы ў Драматычным тэатры яна была ўзнагароджана залатым медалём Літаратуры і мастацтваў (Швецыя).

Вільгельміна пакінула оперную сцэну ў лістападзе 1903 года. У 1908 годзе яе прынялі ў Шведскую каралеўскую музычную акадэмію.

Вільгельміна Страндберг памерла ў Стакгольме ў 1914 годзе.

Зноскі

  1. а б Musikverkets auktoritetsdatabas — 2017. Праверана 6 кастрычніка 2017.