Вільгельм Доўгі Меч

Вільгельм (Гульельма, Гільём) Доўгі Меч Манферацкі (італ.: Guglielmo Lungaspada di Montferrato, акс.: Guilhem Longa-Espia; каля 1135/1145чэрвень 1177) — граф дзяржавы крыжакоў Яфы і Аскалона (як пасаг ад жонкі), сын манферацкага маркграфа Вільгельма V Старога і Юдзіф Аўстрыйскай, старэйшы брат Конрада Манферацкага і Баніфацыя Манферацкага, муж Сібілы Іерусалімскай, бацька караля Іерусаліма Балдуіна V.

Вільгельм Доўгі Меч
італ.: Guglielmo Lungaspada
акс.: Guilhem Longa-Espia
Сцяг граф Яфы і Аскалона
1176 — 1177
Папярэднік Агнэса дэ Куртэнэ
Пераемнік Гі Лузіньян і Сібіла (пасля каралеўскага дамена)
Нараджэнне каля 1135/1145
Смерць чэрвень 1177 года
Аскалон
Род Алерамічы Алерамічы
Бацька Вільгельм V Стары
Маці Юдзіф Аўстрыйская, дачка Леапольда III Святога, маркграфа Аўстрыйскага
Жонка Сібіла Іерусалімская
Дзеці Балдуін V
Веравызнанне Каталіцтва
Дзейнасць феадал

Біяграфія правіць

Меў прамы і жорсткі характар, аднак быў запальчывы і схільны да гвалту. Быў адважным байцом, і ўмелым военачальнікам, чым і заслужыў у баі мянушку Доўгі Меч. Ён быў другім прадстаўніком роду Алерамічы, які атрымаў гэту мянушку. Першым быў Гульельма II (Вільгельм II) Доўгі Меч, суправіцель у Манфераце ў 960—961.

У лістападзе 1176 года Гульельма ажаніўся з сястрой Іерусалімскага караля Балдуіна IV — Сібілай. З прычыны таго, што малады кароль апынуўся хворым на праказу, то пасля яго смерці трон Іерусалімскага каралеўства павінны былі заняць Сібіла і Вільгельм. Але ў чэрвені 1177 года Вільгельм нечакана памёр ад малярыі ў сваім графстве Аскалон. Яго шлюб доўжыўся толькі 7 месяцаў, аднак Сібіла зацяжарыла. Пасля яго смерці Сібіла нарадзіла сына — будучага караля Іерусаліма, Балдуіна V.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сергеев А. Г. Светские и духовные властители Европы за 2000 лет. — М.: Логос, 2006.

Спасылкі правіць