Вінегрэтная запраўка

Вінегрэ́т (фр.: vinaigrette ад vinaigre — воцат) — у французскай і інтэрнацыянальнай кухні соус, які ўжываецца як запраўка салатаў; часам так называюць і халодныя закускі з такой запраўкай.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Класічны соус «вінегрэт», які атрымаў міжнароднае прызнанне на пачатку XIX ст., гатуецца з алею (3 часткі), віннага воцату (1 частка) з дадаткам солі і свежазмолатага перцу, якія старанна перамешваюць і збіваюць да згушчэння. Часта соус «вінегрэт» дадаткова араматызуецца эстрагонам, пятрушкай, часнаком і інш. Заміж воцату можна ўжываць лімонны сок.