Вінчэнца Катэна

Вінчэнца Катэна (іт. Vincenzo Catena; 1470—1531) — венецыянскі мастак канца XV ​​— пачатку XVI ст. Ствараў рэлігійныя кампазіцыі і партрэты.

Вінчэнца Катэна
Фатаграфія
Дата нараджэння 1470[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці верасень 1531
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Захавалася вельмі мала звестак аб ранніх гадах мастака. Дыскусійнымі застаюцца месяц і год яго нараджэння, паходжанне і месца нараджэння. Год нараджэння размяшчаюць то ў 1470, то ў 1480 г. Калі ён нарадзіўся ў 1470 годзе (ці бліжэй да 1475), то ў 1500 годзе яму было каля 30 ці крыху менш, гэта значыць ён належаў да пакалення Джарджонэ і Тыцыяна.

Па здагадках, ён мог быць сынам Б’яджа Катэна, які паходзіў з Істрыі.

У 1520 годзе вестку пра папулярнага мастака (якому было за 40) пакінуў венецыянец Маркантоніа Мікелі, які падаў і пералік твораў мастака, вядомыя яму ў прыватных зборах жыхароў Венецыі. Сярод заказчыкаў Катэна — багатыя жыхары Венецыі, а апекуном мастака быў дож Леанарда Ларэдана.

У Венецыі Вінчэнца Катэна заваяваў папулярнасць у кансерватыўнага кола заказчыкаў, асабліва як руплівы партрэтыст. Нейкім чынам ён быў блізкі да Себасцьяна дэль П’ёмба, які стаў кіраўніком у майстэрні пасля смерці Джарджонэ. Вядома, што Катена прысутнічаў на вяселлі сястры Себасцьяна дэль П’ёмба.

Дакладная дата смерці мастака невядомая. Вядома, што пахаванне адбылося ў верасні 1531 года.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #123386004 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Vincenzo di Biagio Catena // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Vincenzo di Biagio Catena // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.