Вірусы мозгу (англ.: Viruses of the Mind) — нарыс брытанскага эвалюцыйнага біёлага Рычарда Докінза, упершыню быў апублікаваны ў кнізе «Dennett and His Critics: Demystifying Mind» (1993). Першапачаткова Докінз напісаў нарыс у 1991 годзе і выступіў з ім на лекцыі ў гуманістычным цэнтры Конвей Хол 6 лістапада 1992 года. У нарысе разглядаецца, як рэлігію можна разглядаць як мем, ідэю, якую Докінз раней выказваў у сваёй кнізе «Эгаістычны ген» (1976). Докінз аналізуе распаўсюджванне рэлігійных ідэй і паводзін як меметычны вірус, аналагічна распаўсюджванню біялагічных і камп’ютарных вірусаў. Нарыс пазней быў апублікаваны ў «Служцы Д’ябла» (2003), дадаткова яго ідэі вывучаюцца ў тэлевізійнай праграме «Корань усіх бедаў?» (2006).

Докінз дае вызначэнне «сімптомам» заражэння «вірусам рэлігіі», прыводзіць прыклады для большасці з іх, і спрабуе вызначыць сувязь паміж элементамі рэлігіі і яе значэннем для выжывання (выкладзеная Завахі канцэпцыя гандыкапа ў палавым адборы, прымяняецца да вернікаў). Докінз апісвае рэлігійныя вераванні як «паразітаў мозгу» і як «Яны ператвараюцца ў сукупнасці, дастаткова стабільныя, каб атрымаць агульную назву, напрыклад „каталіцызм“ ці „вудуізм“»

Докінз мяркуе, што рэлігійная вера ў «хворага на веру» звычайна паказвае наступныя элементы:

  • Узнікае нейкае глыбокае ўнутраннае перакананне, што нешта ёсць сапраўднае, ці правільнае, ці дабрадзейнае: перакананне, якое, відаць, не мае нічога, ні доказу, ні прычыны, але якое, тым не менш, вернік адчувае для сябе цалкам пераканаўчым і правільным.
  • Звычайна вернік стварае пазітыўную сілу, каб вера была моцнай і непахіснай, нягледзячы на тое, што яна не грунтуецца на доказах.
  • Існуе пераканне, што «таямніца» сама па сабе з’яўляецца добрай справай; вера ў тое, што не варта разгадваць таямніцы, а атрымліваць асалоду ад іх невырашальнасці.
  • Могуць узнікаць нецярпімыя паводзіны да іншых вераванняў, якія ў крайніх выпадках могуць прыводзіць да забойстваў іх прыхільнікаў. Вернікі могуць быць аднолькава жорсткімі да адступнікаў ці ерэтыкоў, нават калі тыя прытрымліваюцца толькі трохі іншай версіі веры.
  • Канкрэтныя перакананні, якіх трымаецца вернік, не маюць нічога агульнага з доказамі, і падобныя да перакананняў яго бацькоў.
  • Калі вернік — з’яўляецца адным з рэдкіх выключэнняў, і прытрымліваецца іншай, чым яго бацькі рэлігіі, патлумачыць гэта магчыма культурнай перадачай ад харызматычнага лідара.
  • Унутранныя адчуванні «хворага на веру» могуць нагадваць звязаныя звычайна с сексуальным пачуццём.

Докінз падкрэслівае сваё сцвярджэнне, што рэлігійныя праяўленні распаўсюджваюцца не ў выніку доказаў у іх падтрымку, а звычайна шляхам культурнай перадачы, у большасці ад бацькоў ці харызматычных асоб. Ён называе гэта «эпідэміялогіяй, а не доказамі». Далей Докінз адрознівае гэты спосаб ад распаўсюджвання навуковых ідэй, якія, на яго думку, стрымліваюцца патрабаваннем адпавядаць вызначаным вартасцям станадартнай метадалогіі: «праверка, доказная падтрымка, дакладнасць, колькаснасць, паслядоўнасць, міжсуб’ектыўнасць, паўтаральнасць, універсальнасць, прагрэсіўнасць, незалежнасць ад культурнага асяроддзя і гэтак далей». Ён падкрэслівае, што вера «распаўсюджваецца, нягледзячы на поўную адсутнасць кожнай з гэтых вартасцей».

Крытыка

правіць

Ідэя аб тым, што паняцці «Бог» і «вера» з’яўляюцца вірусамі розуму выклікала некалькі варожую крытыку, у тым ліку з боку Джона Боўкера[1], які сцвярджаў, што ацэнка Докінзам рэлігіі і яе ідэі далёкая ад рэальнага стану рэчаў, і нават калі паняцце «Бог» было б проста мемам, то гэта не прывяло нас да вышэйапісанай сітуацыі.

Хрысціянскі тэолаг Алістэр Макграт таксама крытычна пракаментаваў твор Докінза, сказаўшы, што «мемам няма месца ў сур’ёзнай навуковым творы»[2], і што існуюць пераканаўчыя доказы таго, што такія ідэі не распаўсюджваюцца выпадкова, а з’яўляюцца вынікам наўмысных дзеянняў[3], і што ідэі такой эвалюцыі больш падобныя на ідэі ламаркізму, чым дарвінізму[4], і што няма ніякіх доказаў (у тым ліку і ў артыкуле), што эпідэміялагічная мадэль добра тлумачыць распаўсюджванне рэлігійных ідэй[5].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Твор напісаны сумесна с псіхіятрам Quinton Deeley і апублікаваны пад назвай Is God a Virus?. Цытата прыведзена на стар. 73.
  2. Dawkins’s God: Genes, Memes and the Meaning of Life p. 125 quoting Simon Conway Morris is support
  3. Dawkins’s God p. 126
  4. Dawkins’s God p. 127
  5. Dawkins’s God (pp. 137—138)

Спасылкі

правіць