Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта
Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта (англ.: University of Wisconsin–Stout) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Менамоні ў штаце Вісконсін, ЗША.
Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта | |
---|---|
англ.: University of Wisconsin–Stout | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Wisconsin–Stout |
Заснаваны | 1891 |
Тып | політэхнічны ўніверсітэт |
Студэнты | 7 970[1] |
Размяшчэнне | Менамоні, Вісконсін, ЗША |
Сайт | uwstout.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьВучэльня была заснавана ў 1891 годзе і названа ў гонар свайго фундатара, лесапрамысловага магната Джэймса Стаўта.
Установа вядома таксама пад сваёй неафіцыйнай назвай як Вісконсінскі політэхнічны ўніверсітэт. Гэта адзін з двух спецыялізаваных універсітэтаў у сістэме Вісконсінскага ўніверсітэта, які прапануе мэтанакіраваныя праграмы, звязаныя з прафесійнай кар'ерай у прамысловасці, тэхналогіях, прыкладным мастацтве і дапаможных прафесіях, а таксама адзін з двух універсітэтаў гэтай універсітэцкай сістэмы, які не мае ў свёй назве пазначэння горада, у якім знаходзіцца.
Універсітэт прапануе 49 спецыяльнасцей бакалаўрыяту і 22 праграмы магістратуры, а таксама праграму аспірантуры.
Структура
правіць- Каледж мастацтваў і гуманітарных навук
- Каледж навук, тэхналогій, інжынерыі, матэматыкі і кіравання
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы