Вісконсін (рака)
Вісконсін (англ.: Wisconsin) — рака ў ЗША, левы прыток Місісіпі. Даўжыня 655 км, плошча басейна 31450 км². Бярэ пачатак з возера В’ю-Дэзер, цячэ па пагорыстай раўніне. Асноўныя прытокі: справа — Рыб, Елаў-Рывер, Барабой, Кікапу, злева — О-Клэр, Пловер. Веснавое разводдзе (сакавік — май). Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 250 м³/сек, найбольшы — 2300, самы нізкі — 50 м²/сек. У басейне шмат ГЭС (найбольшая — Гранд-Фрэйзер-Фолс), вадасховішчаў (больш за 20). На Вісконсіне размешчаны гарады: Мерыл, Уоса, Стывенс-Пойнт, Вісконсін-Рапіда.
Вісконсін | |
---|---|
англ. Wisconsin River | |
![]() Мост праз раку ў горадзе Вісконсін-Рапідс | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 692 км |
Басейн | 31 805 км² |
Расход вады | 340 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | возера Lac Vieux Desert |
• Каардынаты | 46°07′13,50″ пн. ш. 89°09′06″ з. д.HGЯO |
Вусце | Місісіпі |
• Каардынаты | 42°59′34″ пн. ш. 91°08′59″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Місісіпі → Мексіканскі заліў |
Краіна | |
Рэгіён | Вісконсін |
![]() ![]() |
|
![]() |
Спасылкі
правіць- Марк Морган: Справаздача пра раку Вісконсін Архівавана 16 ліпеня 2012. (англ.)
- Тэорыі паходжання назвы Вісконсіна Архівавана 28 кастрычніка 2005. Wisconsin Historical Society (англ.)
- Карты ніжняга Вісконсіна (англ.)