Віскулі
сядзіба ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Віскулі — беларуская ўрадавая рэзідэнцыя каля былога хутара Віскулі Пружанскага раёна, у нацыянальным парку Белавежская пушча.
Населены пункт
Віскулі
| ||||||||||||||||||
З 7 снежня па 8 снежня 1991 г. у Віскулях адбылася сустрэча найвышэйшых кіраўнікоў Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія ад імя сваіх дзяржаў — заснавальніц Саюза ССР канстатавалі, што Савецкі Саюз як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне, і падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.