Віталь Ігнатавіч Жалязняк

Віталь Ігнатавіч Жалязняк (26 лістапада 1937, в. Уборак, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць — 11 сакавіка 2012) — Герой Сацыялістычнай Працы, ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна.

Віталь Ігнатавіч Жалязняк
Дата нараджэння 26 лістапада 1937(1937-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 2012(2012-03-11) (74 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Працоўную дзейнасць пачаў у 1955 годзе матарыстам радыёвузла калгаса імя Леніна Лоеўскага раёна. У 1962 годзе скончыў інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

З 1964 года дзейнасць з Гомельскім раёнам. Працаваў на розных кіруючых пасадах: 1966—1974 гады — старшыня калгаса «Бальшавік», 1974—1995 гады — старшыня калгаса імя Леніна.

Па выніках Усесаюзнага Сацыялістычнага спаборніцтва з 1981 па 1985 гады калгас імя Леніна выходзіў пераможцам і ўзнагароджваўся пераходным Чырвоным Сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ. Калгас неаднаразова занесен на Усесаюзную Дошку Пашаны на ВДНХ.

З 1995 па 2003 Жалязняк Віталь Ігнатавіч быў старшынёй Пакалюбіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

З’яўляўся членам Савета старэйшын Гомельскага раёна.

УзнагародыПравіць

За працоўныя поспехі узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга», медалём «За працоўную доблесць», срэбным медалём ВДНГ, юбілейным медалём «За доблесную працу» у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У .І.Леніна, граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі аблвыканкама і райвыканкама. У 1986 годзе было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Рашэннем Гомельскага раённага Савета дэпутатаў ад 05.12.2011 № 154 Жалезняку Віталю Ігнатавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна»[1].

Зноскі