Віталь Аляксеевіч Насенка

Віталь Аляксеевіч Насенка (нар. 5 мая 1931, г. Барыспіль, Кіеўская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне канструявання радыёэлектроннай апаратуры. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1988).

Віталь Аляксеевіч Насенка
Дата нараджэння 5 мая 1931(1931-05-05) (92 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
ганаровы радыст СССР Выдатнік асветы СССР

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхнічная электроніка», 1954),

Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце-160, г. Фразіна Маскоўскай вобласці (1954—1956, інжынер); заводзе «Радыёпрыбор», г. Кіеў (1956—1964, спецыяльнае канструктарскае бюро, з 1960 — галоўны інжынер, з 1962 — начальнік СКБ); Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна (1964—1966, намеснік галоўнага інжынера); Мінскім навукова-даследчым прыборабудаўнічым інстытуце (з 1966, з 1972 — генеральны дырэктар) і адначасова ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (з 1968, кафедра канструявання і вытворчасці радыёэлектроннай апаратуры, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка вымяральнай тэхнікі, інфармацыйна-вымяральных сістэм і САПР. Больш за 30 аўтарскіх пасведчанняў.

Узнагароды правіць

Ордены «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медаль «За актыўную працу ў НТГ СССР», званні «Ганаровы работнік прамысловасці сродкаў сувязі СССР», «Ганаровы радыст СССР», «Заслужаны машынабудаўнік Беларускай ССР», нагрудны знак «Выдатнік асветы СССР» і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Носенко Виталий Алексеевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 94—96.