Юхнаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Вітуніцкі сельсавет)

Ю́хнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Юхнаўка.

Юхнаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Глыбоцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Юхнаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 18 лютага 1964

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вітуніцкі сельсавет у складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вітунічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юхнаўка, сельсавет перайменаваны ў Юхнаўскі, у склад Бярозкаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Асінавік, Вітунічы, Глінішча, Дубраўка, Забар’е, Запалле, Людвінава, Навасёлкі, Новае Запонне, Сафонаўка, Старое Запонне і Туменцы), у склад сельсавета з Бягомльскага пассавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бераснёўка, Будзілаўка, Заляддзе, Краснае і Пугачова)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. 18 лютага 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бягомльскага пассавета[2].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.