Адкрыць галоўнае меню

Віцебскія губернскія ведамасці

Віцебскія губернскія ведамасці — урадавая газета Віцебскай губерні, якая выдавалася з 1838 па снежань 1917. Выданне «губернскіх ведамасцяў(руск.) бел.» было ўведзена па ўсёй краіне царскім указам.

«Віцебскія губернскія ведамасці»
Арыгінальная
назва
«руск.: Витебские губернские ведомости»
Тып грамадская газета

Уладальнік Віцебская губерня
Заснавана 1838
Спыненне публікацый снежань 1917 года
Палітычная прыналежнасць афіцыйная газета рэгіянальнай улады
Мова руская
Галоўны офіс г. Віцебск

Газета складалася з афіцыйнай часткі - распараджэнняў і загадаў па Віцебскай губерні, і неафіцыйнай часткі, якая ўтрымлівала працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі і статыстыцы Віцебскай губерні. У неафіцыйную частку газеты, як правіла, прадстаўляліся матэрыялы з Віцебскага статыстычнага камітэта. Выпуск Віцебскіх губернскіх ведамасцяў плённа адбіўся на распрацоўцы мясцовай гісторыі і на давядзенні інфармацыі да насельніцтва. Рэдакцыя выдавецтва губернскіх ведамасцяў знаходзілася ў будынку на Смаленскай (Леніна) вуліцы горада Віцебска.

Віцебскія губернскія ведамасці выдаваліся два разы на тыдзень, друкавалася ў Віцебскай губернскай друкарні.

РэдактарыПравіць

Рэдактарамі Віцебскіх губернскіх ведамасцяў з'яўляліся:

  • У 1850-60 гады — Ф. І. Сярэбранікаў;
  • У 1861—1879 гады — А. Смірагін, А. М. Семянтоўскі-Курыла, Д. А. Лебедзеў, А. Ф. Ключараў, І. П. Арлоў, М. І. Пранікаў;
  • У 1880—1886 гады — кн. Н. Н. Мяшчэрскі;
  • З 1887 года — В. С. Сафонаў.
  • У 1905—1912 гады — М. В. Анцаў

Аўтары і супрацоўнікіПравіць

ЛітаратураПравіць