Віцебск-Паўночны

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Віцебск-Паўночны — нядзеючы ваенны аэрадром, размешчаны на поўнач ад горада Віцебска, у раёне былой вёскі Журжава Віцебскага раёна.

Віцебск-Паўночны
Журжава
ІАТА: нямаІКАА: нямаУнутр. код: ЬМНВ / XMNW
Інфармацыя
Тып ваенны / нядзеючы
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Вышыня НУМ + 175 м
Часавы пояс UTC+ 3
Карта
' (Беларусь)
'
'
Аэрадром на карце Беларусі
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
06/24 2500х45 Цвёрдае (бетон)

Гісторыя

правіць

Аэрадром пабудаваны ў 1946 годзе. Выкарыстоўваўся ваенна-транспартнай авіяцыяй. На аэрадроме базаваўся 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк[1]. Полк у ліку першых у СССР атрымаў на ўзбраенне самалёт Іл-76.

У апошнія гады існавання пастаянна базаваліся 30 самалётаў Іл-76. У 1995 годзе 339-ы ВТАП расфармаваны, самалёты часткова перадыслакаваныя, часткова прададзеныя. Аэрадром спыніў сваё існаванне 30 ліпеня 1996 года[2][3]. Пазней усе будынкі перададзены свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск».

Здарэнні

правіць
  • 23 лістапада 1979 года на аэрадроме адбылася катастрофа самалёта Іл-76, бартавы нумар СССР-86714. Загінулі 7 чалавек, якія знаходіліся на борце. Экіпаж выконваў трэніровачны палёт уначы і пры заходзе на пасадку з-за разбурэння трансмісіі левага закрылка самалёт сутыкнуўся з зямлёй.

Цікавыя факты

правіць

На аэрадроме здымаўся фільм «У зоне асаблівай увагі», у здымках прымаў удзел ўвесь 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк. Усе авіяцыйныя сцэны здымаліся на аэрадроме.

Зноскі